Інтэрнэт статыстыка сведчыць пра тое, што расіяне ўсё часцей шукаюць магчымасці з’ехаць з краіны. Тэма эміграцыі стала самай папулярнай у пошукавых сістэмах пасля сакавіка 2022-га году. З апытанняў Цэнтра Лявада вынікае, што з’ехаць з краіны хочуць каля 2-3 мільёнаў чалавек. У асноўным жыхары буйных гарадоў з вышэйшай адукацыяй і сярэдняга ўзросту.
Нядаўняя блакада Інтэрнэту толькі павялічыла гэтыя настроі. Частка людзей пачала шукаць магчымасць пераехаць у Беларусь, іншыя хочуць ехаць далей. Сярод найбольш зацікаўленых эміграцыяй — моладзь, піша выданне.
Расійская моладзь незадаволеная тым, што ўлады робяць у сферы адукацыі. Усё большае незадавальненне выклікаюць кафедры тэалогіі ў тэхнічных ВНУ ці прапагандысцкія лекцыі гісторыі, «суверэнныя падручнікі» ды выхад з Балонскай сістэмы.Толькі за апошні год больш за 100 тысяч маладзёнаў здалі тэсты замежнай мовы, каб мець магчымасць выехаць вучыцца за мяжу, піша выданне. Кожны трэці вучань маскоўскіх і пецярбургскіх ліцэяў хацеў з’ехаць за мяжу, вынікае з апытанняў грамадскай думкі.
Іншай незадаволенай групай сталі дробныя прадпрымальнікі, якіх у Расіі амаль 16 мільёнаў чалавек. Усё новыя падаткі ды ліквідацыя ільгот, якія ўводзіць Крэмль, выклікала незадавальненне дадзенай групы. Па іх вельмі моцна ўдарыла блакада Інтэрнэту. У Расіі больш за 71% выкарыстання Сеціва ішла праз мабільны Інтэрнэт.
Газета зазначае, што Пуцін кіруе Расію ў мінулае. Гэты напрамак падабаецца далёка не ўсім. Краіну чакае чарговая хваля міграцыі.
юл