Справай заняўся журналіст Аляксандр Мартынюк з парталу inpoland.net.pl — украінскага выдання ў Польшчы.
Журналіст высветліў, што перад дэманстрацыяй будучым удзельнікам прапаноўвалі ад 100 да 150 долараў праз сацыяльныя сеткі за ўдзел. Узамен ім трэба было толькі трымаць сцягі або плакаты.
Больш за тое, мерапрыемства было арганізавана асацыяцыяй «АГУЛЬНЫ ШЛЯХ – УКРАІНА І СЯБРЫ», зарэгістраванай усяго 10 дзён перад акцыяй. Кіраўніцтва НДА заявіла, што невядомыя трэція асобы спрабуюць дыскрэдытаваць антыкарупцыйнае мерапрыемства.
Даволі дзіўная сітуацыя, зазначае выданне, каму патрэбна дыскрэдытаваць грамадскую арганізацыю заснаваную менш за два тыдні таму.
InPoland.net.pl таксама пацвердзілі, што людзей на мітынг прывезлі аўтобусы з розных гарадоў — Быдгашч, Кракаў і Катавіцэ. Удзельнікі распавялі журналістам пра папярэднія такія акцыі, і пра тое, як «хтосьці параіў ім» прыйсці і зарабіць грошы.
На пытанні журналіста пра прычыны ўдзелу ў акцыі, большасць апытаных не змагла выразна растлумачыць, навошта яны прыйшлі. Людзі казалі толькі адно слова — «карупцыя», і прызнаваліся, што яны не мясцовыя, а прыехалі з іншых гарадоў. Сярод удзельнікаў былі дзве групы непаўналетніх. Удзельнікі прасілі не фатаграфаваць іх і не паказваць іх твары.
Выданне зазначыла, што ўпершыню прысутнічалі на мерапрыемстве, дзе арганізатары літаральна хаваліся, але арганізацыя была прафесійнай: вядоўцы, сцэна, каардынатары, якія відавочна кіравалі ўсім працэсам. Старшыня Асацыяцыі Марыя Клепач абяцала пагаварыць з журналістамі, хутка з’ехала ў суправаджэнні віцэ-прэзідэнта асацыяцыі Яўгена Баранілава.
Партал адкрыў, што сярод удзельнікаў былі не толькі палякі, але шмат іншаземцаў, у тым ліку грамадзян Казахстану, Беларусі. Пасля мітынгу да каардынатараў падышоў «паважаны мужчына» і перадаў ім грошы за ўдзел. Яны ўжо разлічыліся з удзельнікамі, тыя атрымалі наяўныя грошы па 100 долараў.
юл