Беларуская Служба

Пасол ЗША ў Кіеве Джулі Дэвіс сыходзіць у адстаўку з-за рознагалоссяў з прэзідэнтам Трампам – брытанскія СМІ

29.04.2026 11:30
Дэвіс, якая займала згаданую пасаду з траўня мінулага года, сыходзіць па тых жа прычынах, што і яе папярэдніца — Брыджыт Брынк.
Сцяг ЗШАoohhsnapp/pixabay.com/CC0 Public Domain

Джулі Дэвіс, выконваючая абавязкі пасла ЗША ў Кіеве, сыходзіць у адстаўку з-за рознагалоссяў з прэзідэнтам Дональдам Трампам і расчаравання яго адсутнасцю падтрымкі для Украіны, паведаміла ў аўторак «Financial Times» са спасылкай на асобы, якім вядомыя кулісы справы.

Дэвіс пакіне сваю пасаду на працягу некалькіх тыдняў, а гэта азначае, што ключавая дыпламатычная місія ЗША застанецца без кіраўніка ў той час, калі Расія рыхтуецца да летняга наступу супраць Украіны, падкрэслівае брытанская штодзёнка. Газета адзначае, што Дэвіс, якая займала згаданую пасаду з траўня мінулага года, сыходзіць па тых жа прычынах, што і яе папярэдніца, пасол ЗША Брыджыт Брынк.

Былы пасол ЗША ў Варшаве Дэніэл Фрыд заявіў у размове з «Financial Times», што Дэвіс, якую ён ведае гадамі, з'яўляецца выдатным дыпламатам і сапраўдным экспертам, і адміністрацыі Трампа «патрэбны такія людзі — усведамляюць яны (прадстаўнікі згаданай адміністрацыі – рэд.) гэта ці не».

Газета адзначае, што падчас абодвух тэрмінаў прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Дональда Трампа дыпламаты, якія займалі пасады паслоў ЗША ў Кіеве, страцілі давер або ўступілі ў канфлікт з яго адміністрацыяй.

У 2019 годзе, пасля абвінавачвання ў «нелаяльнасці», Дональд Трамп адклікаў пасла Мары Ёванавіч, якая пазней стала ключавым сведкам слуханняў у Кангрэсе падчас першага працэсу аб імпічменце супраць прэзідэнта.

Брыджыт Брынк, якая пакінула сваю пасаду ў красавіку 2025 года, заявіла, што выступае супраць ціску Трампа на Кіеў і адначасовых саступак Крамлю. Верагодна, на яе рашэнне паўплывала агрэсіўнае абыходжанне Трампа з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім падчас яго візіту ў Белы дом у лютым 2025 года, пасля чаго ЗША на некалькі тыдняў адмовіліся ад ваеннай дапамогі і разведвальнай падтрымкі Кіеву.

Дзеючыя і былыя амерыканскія дыпламаты ў інтэрвʼю выданню адзначылі, што пры адміністрацыі Трампа тыя, хто мае дачыненне да Украіны, страчваюць давер прэзідэнта, сыходзяць на пенсію, самі звальняюцца з дыпламатычнай службы, альбо іх звальняюць.

«Financial Times» падкрэслівае, што цяперашняя адміністрацыя маргіналізавала Дзяржаўны дэпартамент, а прафесійныя дыпламаты ў многіх місіях былі заменены асобамі, вызначанымі самім прэзідэнтам, такімі як, напрыклад, яго зяць Джарэд Кушнер ці сябра, забудоўшчык Стыў Віткаф, якім было даручана, між іншым, весці мірныя перамовы ў вайне Расіі супраць Украіны.

Толькі 8% амбасадараў Дональда Трампа зʼяўляюцца прафесійнымі дыпламатамі. У снежні яго адміністрацыя адклікала дзясяткі паслоў, сцвярджаючы, што дыпламатычныя місіі ЗША павінны рэалізоўваць палітыку прэзідэнта «Амерыка перш за ўсё», нагадвае газета.

аз

Кіеў выклікае пасла Ізраіля. «Мы зноў папярэджваем»

28.04.2026 08:05
Расследаванне партала «Суспільнае» паказала, што Расія ціха пастаўляе Ізраілю крадзеную ўкраінскую пшаніцу.

ЗША чакаюць, што Беларусь вызваліць больш зняволеных у наступным месяцы

29.04.2026 11:18
Спецпасланнік ЗША Джон Коўл заявіў, што санкцыі не былі часткай перамоваў, якія прывялі да вызвалення Пачобута і чатырох іншых асоб у аўторак.