Беларуская Служба

«Я хачу паспрабаваць вярнуцца ў Беларусь. Усё залежыць ад таго, ці мяне пусцяць на мяжы, як абяцалі, ці не»

04.05.2026 15:54
Анджэй Пачобут даў вялікае інтэрв’ю польскаму выданню.
       .  , , 3  2026 .
Анджэй Пачобут падчас уручэння яму Ордэну Белага Арла. Прэзідэнцкі палац, Варшава, 3 мая 2026 года.PAP/Paweł Supernak

Вызвалены палітвязень рэжыму Лукашэнкі, журналіст і дзеяч польскай нацменшасці ў Беларусі Анджэй Пачобут даў вялікае інтэрв’ю польскаму выданню Gazeta Wyborcza. Дарэчы, у мінулым Анджэй быў пазаштатным супрацоўнікам газеты і пісаў у ёй пра Беларусь.

У інтэрв'ю Пачобут сказаў, што не спадзяваўся вызвалення. Былы палітвязень распавёў, што сярод ночы ахоўнікі адчынілі дзверы камеры і загадалі падрыхтавацца да выхаду. Спачатку Анджэй думаў, што яго пераводзяць у іншую турму, але неўзабаве зразумеў, што сітуацыя нестандартная. Яму дазволілі ўзяць з сабой ваду і пераабуцца, што было забаронена падчас звычайных турэмных этапаў.

Пачобут расказаў, што пасля выхаду з калоніі яго адвезлі ў дом адпачынку каля польскай мяжы, дзе ўжо чакала машына КДБ. Там ён сустрэў беларускага кадэбіста, які запэўніў, што яму дазволяць вярнуцца ў Беларусь, калі ён паедзе ў Польшчу.

— Ён сказаў, што я  свабодны. І што калі захачу, то магу вярнуцца з Польшчы. Я яму адказаў, што нікуды не еду, бо яму не веру і не веру КДБ,  распавёў газеце Анджэй.

Падчас знаходжання ў доме адпачынку яму дазволілі прыняць душ і далі новую вопратку. Анджэй згадвае, што сярод прысутных быў чалавек, які назваў сябе супрацоўнікам адміністрацыі Лукашэнкі. Ён сказаў Пачобуту, што сам Аляксандр Лукашэнка гарантуе яго вяртанне ў краіну.

 І гэтае прозвішча  не жарт,  успамінае Пачобут.

У інтэрвʼю былы палітвязень сказаў, што тэлефонная размова з польскім дыпламатам была вырашальнай у прыняцці рашэння аб выездзе з Беларусі. Пачобут яму сказаў, што гатовы пакінуць Беларусь, калі ў будучыні яму дазволяць вярнуцца ў родны Гродна.

Пачобут таксама распавёў у інтэрв’ю, што да яго прыехала Анжаліка Борыс, кіраўніца Саюза палякаў Беларусі, таксама былая палітзняволеная.

Анджэй падкрэсліў, што не меў намеру пакідаць Беларусі, нягледзячы на тое, што яго да гэтага падштурхоўвалі. Паводле яго слоў, ён адчувае адказнасць за польскую супольнасць у краіне і не хоча пакідаць людзей, якіх раней ён уцягнуў у дзейнасць Саюза палякаў.

Журналіст выдання  запытаў Пачобута пра яго планы. Анджэй адказаў, што хоча вярнуцца ў Беларусь, калі будзе такая магчымасць.

— Я хачу паспрабаваць вярнуцца ў Беларусь. Усё залежыць ад таго, ці мяне пусцяць на мяжы, як абяцалі, ці не,  сказаў экс-палітвязень.

вс