МЗС Беларусі з гэтай нагоды ўручыла афіцыйную ноту пратэсту і назвала армянскі бок недружалюбным.
Публіцыстка Аксана Колб гаворыць, што так будуць выглядаць міжнародныя адносіны пасля прыходу ў Беларусь дэмакратыі.
— Гэта заканамерны працяг таго, што адбывалася апошнія гады, то бок крокі Расіі ў канфлікце Арменіі і Азербайджана. На гэтым фоне для Арменіі гэта своеасаблівы жэст, нагода паказаць, што Арменія — самастойная краіна, якая не будзе нічога рабіць пад дыктоўку Расіі. А Беларусь тут трапіла ўскосна. Рэчы былі названыя сваімі імёнамі.
І менавіта таму Лукашэнку гэта было балюча, дадае журналіст і палітолаг Юры Ліхтаровіч. Сам канфлікт пачаў назраваць з моманту прыходу Пашыняна.
— Яго адкрыты, дэмакратычны характар раздражняў як Лукашэнку, так і Пуціна. Напэўна, балюча было з-за таго, што запрасілі і Ціханоўскую. Яны намагаюцца рабіць усё, каб яе нікуды не запрашалі, а тут яе прымаюць на высокім узроўні. Лукашэнку выразна паказалі, як яго ўспрымаюць тыя ж хаўруснікі з постсавецкай прасторы.
У далучаным гукавым файле слухайце поўную размову пра Арменію і Беларусь, а таксама пра галоўныя мемы беларускіх шпіёнаў у Польшчы і параною Пуціна.
ав
слухайце аўдыё