Беларуская Служба

Крамлёўскі парад не прадэманстраваў волю да перамогі

11.05.2026 14:56
Сёлетні парад Перамогі стаў дэманстрацыяй панікі Крамля і прапагандысцкай катастрофай, мяркуе Павал Усаў.
Аўдыё
  • Павал Усаў пра прапагандысцкае «пабедабесіе» на Дзень Перамогі
Ілюстрацыйнае фотаEPA/MAXIM SHIPENKOV / POOL Dostawca: PAP/EPA

9 мая ў Расіі традыцыйна ладзяць парады ў гонар Дня Перамогі. Аднак сёлета ў сувязі з ваеннымі пагрозамі шмат дзе парады адмянілі. Нават у Маскве адбыўся парад без дэманстрацыі вайсковай тэхнікі ў абмежаваным фармаце. Для каго і навошта гэта робіцца, пра гэта размова з экспертам.

Апошнія гады ў Расіі аднавілі савецкую традыцыю арганізацыі параду на 9 мая ў гонар Дня Перамогі. Аднак сёлета парад прайшоў у моцна абмежаваным фармаце. Самае заўважнае адрозненне — адсутнасць вайсковай тэхнікі. На парадзе не было таксама ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, да памятнай даты ўлады выдалі ім па 10 тысяч рублёў, замест іх на Краснай плошчы былі «героі СВА».

Што цікава, пасля параду Перамогі 9 траўня Уладзімір Пуцін нечакана загаварыў пра магчымае заканчэнне вайны ва Украіне: «Я думаю, справа ідзе да завяршэння». Пуцін выказаў гатоўнасць да пагаднення з Украінай, калі «будуць улічаныя інтарэсы Расіі».

Парад праходзіў ва ўмовах поўнага адключэння мабільнай сувязі ды інтэрнэту ў расійскай сталіцы. У сацыяльных сетках прагучала незадавальненне і крытыка параду. Навошта і для каго ладзілася гэтая акцыя Крамлём, пра гэта размова з палітолагам Паўлам Усавым.

— У апошнія гады Парад Перамогі ў Расіі стаў важным прапагандысцка-мабілізацыйным святам, якое павінна было дэманстраваць уласнаму грамадству і замежнікам моц і сілу Расіі. Вакол гэтага свята ўтварылася прапагандысцкае «пабедабесіе», каб узмацняць патрыятызм і ваяўнічасць расіян ды прарасійскіх груп за мяжой. Крэмль дэманстраваў нязломнасць, волю да перамогі ды гатоўнасць змагацца да апошняга салдата. Гэтае свята мела вельмі моцны прапагандысцкі эфект.

Сёлетні парад стаў дэманстрацыяй панікі Крамля і прапагандысцкай катастрофай, мяркуе Павал Усаў.

Слухайце размову ў аўдыёфайле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі