Беларуская Служба

Беларусь закрывае лясы каля мяжы з Польшчай. Эксперты тлумачыць прычыны гэтага

20.05.2026 12:35
Мэта Мінска — аказаць псіхалагічны ціск на краіны НАТА. Справакаваць нейкую рэакцыю, лічаць адмыслоўцы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Shutterstock/Kosmogenez

Беларусь вырашыла закрыць лясы ў дзевятнаццаці рэгіёнах краіны, у тым ліку ўздоўж мяжы з Польшчай. Украінскі бок сцвярджае, што Масква хоча ўцягнуць Мінск у вайну. Аднак у размове з газетай «Fakt» эксперт Цэнтра ўсходніх даследаванняў супакойвае, што ў Беларусі няма сіл і рэсурсаў для любога нападу на краіны НАТА.

 А расіяне занятыя ва Украіне і затрымаліся там,  кажа Каміль Клысіньскі.

На мапе, якую апублікаваў сайт glavcom.ua, паказана тэрыторыя Беларусі з уведзенымі абмежаваннямі доступу да лясоў, сканцэнтраванымі ў асноўным уздоўж межаў з Украінай, Польшчай і Літвой. Візуалізацыя ўключае дзевятнаццаць абмежаваных зон, дванаццаць з якіх непасрэдна сутыкаюцца з мяжой. Графіка акрэслівае два патэнцыйныя напрамкі ваенных аперацый, якія праводзіцца з гэтых тэрыторый.

Першы  украінскі кірунак, падзелены на два падварыянты: валынскі вектар, які праходзіць з Брэсцкай вобласці ў напрамку Ковеля і Луцка, каб перарэзаць лагістычныя шляхі з Польшчы, і ровенскі вектар, накіраваны на Сарны, Роўна і Вараш, каб захапіць Ровенскую АЭС.

Другі кірунак  заходні вектар, які на мапе паказвае Сувалкскі перашыек  мэту нападу, накіраванага на злучэнне Беларусі з Каралявецкай вобласцю і адрэзанне краін Балтыі ад структур НАТА.

Былы намеснік кіраўніка Службы бяспекі Украіны Віктар Ягун кажа, што афіцыйна гаворка ідзе пра меры пажаратушэння і сезонныя абмежаванні, але «канфігурацыя закрытых тэрыторый і іх канцэнтрацыя ў памежнай зоне прымушаюць разглядаць сітуацыю і з ваенна-палітычнага пункту гледжання».

Беларусь і вучэнні па ядзернай зброі

Паведамленні супадаюць з інфармацыяй пра тое, што Беларусь пачала вучэнні па выкарыстанні ядзернай зброі. Згодна з заявай, падчас вучэнняў, сумесна з расійскім бокам, плануецца адпрацаваць дастаўку ядзерных боепрыпасаў і іх падрыхтоўку да выкарыстання.

 На маю думку, закрыццё лясоў  гэта ў першую чаргу элемент гібрыднай вайны і наўмыснага псіхалагічнага ціску. Вядома, у гульню ўступаюць і рэальныя ўмовы навучання. Беларуская армія праводзіць надзвычай інтэнсіўныя манеўры  працэс, які ўзмацніўся з 2022 года ў кантэксце расійскай агрэсіі супраць Украіны. Яны дайшлі да таго, што некаторыя беларускія падраздзяленні па некалькі кварталаў застаюцца на палігонах, змяняючы толькі сваё месцазнаходжанне. Для гэтых вучэнняў могуць быць створаны часовыя вайсковыя аб'екты, якія прымушаюць да ўвядзення абмежаванняў для насельніцтва,  кажа ў размове з выданнем Каміль Клысіньскі з Цэнтра ўсходніх даследаванняў.

Эксперт адзначае, што на мяжы з Польшчай ёсць два буйныя палігоны.

 Адзін з іх знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад Брэста. Дарэчы, гэта гістарычная спадчына, якая бярэ свой пачатак з царскіх часоў і міжваеннага перыяду, калі гэтыя тэрыторыі ўваходзіліі ў  склад адзінай дзяржавы, а дзяржаўных межаў у іх цяперашнім выглядзе проста не існавала,  нагадвае Клысіньскі.  У выніку любая буйная ваенная дзейнасць у гэтым рэгіёне натуральна выклікае заклапочанасць і прыцягвае ўвагу СМІ. Аднак мы павінны памятаць, што, хоць афіцыйнай мэтай гэтых манеўраў зʼяўляецца паляпшэнне баявой моцы, яны таксама ўпісваюцца ў гібрыдную і правакацыйную дзейнасць, накіраваную на дэманстрацыю сілы Мінска. У афіцыйнай рыторыцы беларускіх уладаў гэтыя вучэнні заўсёды маюць выключна абарончы характар  рэжым рэгулярна паўтарае сваю заяву аб тым, што гатовы адбіць любы напад, але сам не імкнецца да вайны,  кажа Клысіньскі.

У Беларусі не хапае сіл і рэсурсаў для любога нападу на краіны НАТА

Эксперт Цэнтра ўсходніх даследаванняў падкрэсліў, што ў Беларусі не хапае сіл і рэсурсаў для любога нападу на краіны НАТА, а расіяне «занятыя ва Украіне і затрымаліся там».

 Я выключаю магчымасць таго, што Беларусь здольная або зацікаўленая ў якім-небудзь нападзе на суседнюю краіну, у тым ліку, на Украіну,  падсумаваў ён.

У падобным ключы ў інтэрвʼю газеце «Fakt» выказаўся былы супрацоўнік беларускіх спецслужбаў і кіраўнік BYPOL Аляксандр Азараў. Паводле яго, закрыццё лясоў можа быць звязана з расійска-беларускімі вучэннямі ў гэтых рэгіёнах. Міністэрства абароны Беларусі раней паведамляла пра іх пачатак.

 Расіяне ўдзельнічаюць у вучэннях, але я не чакаю рэальнай пагрозы для Еўрапейскага Саюза. Мэта Мінска  аказаць псіхалагічны ціск на краіны НАТА,  сцвярджае Азараў.

Эксперт не чакае прымянення зброі, а хутчэй выкарыстання сітуацыі ў рамках інфармацыйнай вайны. На пытанне, чаму гэта адбываецца зараз, ён cказаў, што гэта можа быць адказам на словы Уладзіміра Зяленскага. Прэзідэнт Украіны папярэдзіў Захад, сцвярджаючы, што Беларусь можа ўступіць у вайну, і краіна НАТА будзе атакаваная з яе тэрыторыі.

 Пуцін хоча паказаць, што ядзерная зброя можа знаходзіцца на мяжы Еўрасаюза, каб справакаваць нейкую рэакцыю краін НАТА,  лічыць Азараў.

аз

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

18.05.2026 12:01
Былы палітвязень Мікалай Статкевіч перасцерагае, што Расія можа выкарыстаць тэрыторыю Беларусі для ядзернага ўдару па Еўропе.