Колькі ў гэтым праўды, а на колькі гэта маніпуляцыя?
Публіцыстка Аксана Колб звяртае ўвагу, што ў далейшым нельга быць упэўненым у тым, ці ядзерныя боегалоўкі сапраўды былі прывезены ў Беларусь падчас вучэнняў.
— Калі так, то вучэнні выглядаюць як мінімум дзіўна, бо атрымліваецца, што Лукашэнка свядома паказаў, дзе яны захоўваюцца. Гэта можа быць сігнал амерыканцам, ад грошай якіх сёння залежыць Лукашэнка: давайце нешта зробім, Мадура знік, чаму не можа знікнуць зброя? Што тычыцца Украіны, то гэта не здзіўляе. Зараз ідуць размовы аб імпарце беларускага калію, чым скарыстаецца Расія. Украіна баіцца, што перавагі, якія цяпер ёсць на фронце, могуць знікнуць. Таму гэта прыцягненне ўвагі. Спроба паказаць, што калі Расія гэтым скарыстаецца, то можа ўдарыць па Украіне, ці нейкай краіне НАТА. Усё на фоне таго, што Украіна ссунулася з карты ў інфармацыйным парадку дня міжнародных падзей.
Удар Расіі па краінах НАТА — гэта фантастыка і абсалютнае перабольшванне, гаворыць палітолаг Павал Усаў.
— Нехта намагаецца гэтым гуляць. З аднаго боку гэта сама Украіна, з іншага гэта элемент псіхалагічных войнаў. Дроны залятаюць у Літву, Латвію, Масква заяўляе, што гатовая нанесці ўдар па цэнтрах прыняцця рашэнняў. Мы цяпер знаходзімся ў фармаце ваенна-псіхалагічнай напружанасці, асабліва на фоне паспяховых удараў Украіны па энергетычных аб’ектах углыб Расіі. Расія намагаецца нечым адказаць, хаця б і на ўзроўні імітацыі. Беларусь гуляе выключна ролю карты шантажу. Магчымасці атакаваць краіны НАТА, а тым больш рукамі беларускага войска, гэта містыфікацыя.
Поўная размова ў далучаным гукавым файле.
слухайце аўдыё