Журналісты-расследавальнікі атрымалі доступ да новых дакументаў расійскай агенцтва Social Design Agency, якое працуе на Крэмль і займаецца інфармацыйнымі аперацыямі супраць Захаду. Сярод задач, пра якія ідзе гаворка ў матэрыялах, — аслабленне еўрапейскага адзінства і раскол паміж краінамі Цэнтральнай Еўропы. Паведамляе польскае выданне oko.press.
Адным з праектаў называецца спроба развалу Вышаградскай групы і стварэння так званага «Венскага пагаднення» без удзелу Польшчы і Чэхіі. Паводле расследавання, Масква разглядае інфармацыйную і псіхалагічную вайну як ключавы інструмент уплыву на грамадскую думку ў Еўропе.
Дакументы былі выкрадзеныя з сервераў агенцтва, якім кіруе прапагандыст Ілля Гамбашыдзэ. Ён, як сцвярджаецца, удзельнічае ў закрытых нарадах Адміністрацыі прэзідэнта Расіі, дзе плануюцца інфармацыйныя аперацыі супраць Захаду.
Матэрыялы апублікавалі Dossier Center і Organized Crime and Corruption Reporting Project. Паводле журналістаў, новая ўцечка паказвае, што Крэмль ужо не абмяжоўваецца прапагандай у медыя, а пераходзіць да шырэйшай кагнітыўнай вайны — спробаў уплываць на палітычныя рашэнні, сацыяльныя настроі і саюзы ў Еўропе.
эж