Педра Санчэс «нядаўна стаў нечаканым сімвалам еўрапейскай апазіцыі да вайны ў Іране і, шырэй, да Трампа», — ацэньвае выданне.
Прэмʼер-міністр Іспаніі — адзіны лідар краіны ЕС, які адкрыта асудзіў амерыкана-ізраільскі напад на Іран з самага пачатку, у той час як такія палітыкі, як прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон і канцлер Германіі Фрыдрых Мерц, «абралі асцярожны, узважаны адказ».
Пазіцыя Мадрыду, які забараніў амерыканскім войскам выкарыстоўваць іспанскія ваенныя базы і паветраную прастору падчас нападу на Іран, «раззлавала Трампа», нагадала газета. Прэзідэнт ЗША нават прапанаваў выключыць Іспанію з НАТА і пагражаў прыпыніць гандаль з гэтай краінай.
Аднак, як адзначае выданне, абмежаваныя гандлёвыя адносіны Іспаніі з ЗША і яе размяшчэнне ўдалечыні ад патэнцыйных ваенных пагроз эфектыўна абараняюць іберыйскую краіну ад гневу Вашынгтона. Іспаніі таксама дапамагаюць, сярод іншага, значныя інвестыцыі ў аднаўляльныя крыніцы энергіі, што робіць яе больш устойлівай да геапалітычных узрушэнняў на Блізкім Усходзе, дадае выданне.
— Вылучыўшы Санчэса, Белы дом міжволі паспрыяў таму, што ізаляваная пазіцыя Іспаніі супраць вайны стала пазіцыяй, якую падтрымлівае амаль уся Еўропа, — ацаніла газета. — Усяго за некалькі месяцаў прэмʼер-міністр Іспаніі прайшоў шлях ад ізгоя ў Еўропе да маральнага лідара ЕС, — дадае выданне.
Пры гэтым усё больш моцнае міжнароднае становішча Санчэса кантрастуе з яго ўнутранымі праблемамі. Прэмʼер-міністр, які ўзначальвае ўрад меншасці, сутыкаецца з крытыкай з-за абвінавачванняў у карупцыі ў адрас членаў яго сямʼі і былых блізкіх памочнікаў.
юл