Беларуская Служба

Хто больш зацікаўлены ў вызваленні палітвязняў — ЗША ці Лукашэнка?

13.06.2026 08:01
На днях адбылася інфармацыйная блытаніна на тэму перамоваў аб вызваленні палітвязняў. Пачаткова С. Ціханоўская сказала, што яны пастаўлены на паўзу. Пасля яе штаб абверг гэтую інфармацыю.
Аўдыё
  • Хто больш зацікаўлены ў вызваленні палітвязняў - ЗША ці Лукашэнка
 ,  ,
Павал Усаў, Аксана Колб, Алена Вялічкафота: Польскае радыё

Цалкам верагодна, што перамовы аб вызваленні палітвязняў, калі не прыпыніліся, то пастаўленыя на паўзу, гаворыць палітолаг Павал Усаў. Ён у гэтым бачыць некалькі асноўных прычын.

— Першае — тое, што Лукашэнка нічога не атрымаў з таго, чаго чакаў у працэсе перамоваў. Спробы ЗША націснуць на Польшчу і Літву ў справе транзіту калію не далі вынікаў. Другая прычына — не адбылося паляпшэння на дыпламатычным узроўні, нават пасля вызвалення Пачобута. Амбасадар не вярнуўся, дыпламатычна-палітычныя адносіны не прыспешыліся. Магчыма, гэта спыніла жаданне Лукашэнкі ісці далей на саступкі. Акрамя таго, панізілася цікавасць Трампа да Беларусі ў кантэксце паніжэння зацікаўленасці ЗША ў перамовах з Пуціным на тэму міру.

На думку публіцысткі Аксаны Колб, замарожванне, калі і ёсць, то з боку ЗША.

 У іх зараз іншыя прыярытэты, Беларусь не такая цікавая. Прапанаваць больш, чым было прапанавана, яны пакуль не хочуць і не маюць пакуль такой магчымасці. А рэжым усё больш і больш зацікаўлены ў такіх размовах, але ніхто пакуль не размаўляе. Калі казаць пра замарожванне працэсу вызвалення, то пытанне ў тым, з чым параўноўваць. Калі параўноўваць з 2024 годам, то так дасягнута. Пытанне не толькі ў тым, калі і колькі людзей вызваляць, але і ў тым, колькі яшчэ адправяць за краты.

Поўную размову запрашаю слухаць у далучаным гукавым файле.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка