Беларуская Служба

«Гэта помста і жаданне Кадырава паказаць, што ўсе, хто яго абражае, будуць забітыя»

18.06.2026 15:22
Мужчыну, падазраванага ў датычнасці да забойства расіяніна ў Бялай Падлясцы, затрымала люблінская паліцыя і Агенцтва ўнутранай бяспекі. У затрыманага быў грузінскі пашпарт.
Аўдыё
  • «Гэта помста і жаданне Кадырава паказаць, што ўсе, хто яго абражае, будуць забітыя»
 ,  ,
Павал Усаў, Аксана Колб, Алена Вялічкафота: Польскае радыё

Забойства адбылося ў панядзелак (15 чэрвеня). Ахвяра, 44-гадовы мастак і крытык Уладзіміра Пуціна, вядомы пад псеўданімам Сямён Скрапецкі, які даўно жыў па-за межамі Расіі.

У тым, што ў справе бачны расійскі след, не сумняецца палітолаг Павал Усаў:

— Пытанне, ці гэта расійскія службы, ці помста Кадырава, якому ў сваіх карыкатурах мастак надаваў шмат увагі, прычым у вельмі непрыстойнай форме. Нават у Расіі атакі на чачэнскага лідара заканчваюцца рэзкай рэакцыяй чачэнскага кіраўніцтва. У большасці выпадкаў ў Расіі афіцыйныя асобы, журналісты баяцца крытыкаваць Кадырава. Я мяркую, што гэта помста і жаданне Кадырава паказаць, што ўсе, хто яго абражае, будуць забітыя. Гэта не першы выпадак, былі іншыя спробы. Ці мелі дачыненне расійскія спецслужбы? У нейкай ступені маглі мець. Чачэнцы вельмі ўразлівыя да таго, што мы называем годнасцю. Любая крытыка выклікае жорсткую рэакцыю. Гэта такі псіхатып і асаблівасць культуры Чачні.

Гледзячы на тое, як усё адбылося — гэта быў наёмны забойца, дадае публіцыстка Аксана Колб.

— Інтарэсы прыхільнікаў Кадырава маглі супасці з інтарэсам спецслужбаў Расіі паказаць, што яны ўсё бачаць і дацягнуцца да кожнага. У расійскіх эмігранцкіх колах распаўсюджана думка, што людзі, якія тут ужо даўно, баяцца хадзіць на публічныя мерапрыемствы, якія арганізоўвае расійская апазіцыя. Нават, калі расійскія спецслужбы не датычныя да забойства мастака, то гэта спрацавала на іх карысць.

Поўная размова — у далучаным гукавым файле.

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка