Беларуская Служба

У Варшаве прайшоў IV Беларуска-польскі экспертны форум імя Рамана Скірмунта

19.06.2026 16:04
Значную ўвагу ўдзельнікаў прыцягнула і дыскусія пра будучыню Беларусі пасля магчымага завяршэння вайны ва Украіне.
Аўдыё
  • У Варшаве прайшоў IV Беларуска-польскі экспертны форум імя Рамана Скірмунта
  (18681939)
Раман Скірмунт (1868–1939)Ілюстрацыя

У будынку  бібліятэкі Варшаўскага ўніверсітэту адбыўся IV Беларуска-польскі экспертны форум імя Рамана Скірмунта. На працягу дня, 18 чэрвеня аглядальнікі і навукоўцы абмяркоўвалі будучыню Беларусі, расійскі ўплыў на краіну, а таксама стаўленне палякаў да беларусаў і Беларусі.

Адной з ключавых тэм форуму стала паглыбленне залежнасці Беларусі ад Расіі. Эксперты адзначалі, што ўплыў Крамля даўно выходзіць за межы палітыкі і эканомікі і ўсё больш праяўляецца ў адукацыі, гістарычнай памяці, рэлігійным жыцці і працы з моладдзю.

Значную ўвагу ўдзельнікаў прыцягнула і дыскусія пра будучыню Беларусі пасля магчымага завяршэння вайны ва Украіне. Мадэратар панэлі, эксперт Цэнтра ўсходніх даследаванняў у Варшаве Каміль Клысіньскі, падкрэсліў, што на сённяшнім этапе, ва ўмовах амаль поўнай залежнасці Мінска ад Масквы, Захаду фактычна няма пра што размаўляць з беларускімі ўладамі.

Адзін з гасцей форуму, палітычны аглядальнік і былы кіраўнік аналітычных праектаў БелаПАН Аляксандр Класкоўскі, адзначыў, што Аляксандр Лукашэнка добра адчувае слабасці Масквы і імкнецца выкарыстоўваць іх у сваіх інтарэсах, нягледзячы на ўласную залежнасць ад Крамля.

Асобная панэль была прысвечана стаўленню палякаў да беларусаў. Інстытут палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» прадставіў вынікі адпаведнага сацыялагічнага апытання. Як адзначыў даследчык Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Сяргей Любімаў, нягледзячы на напружанасць вакол міграцыйных пытанняў у Еўропе, стаўленне палякаў да беларусаў застаецца ў цэлым пазітыўным. Беларуская супольнасць успрымаецца як добра інтэграваная і карысная для польскай эканомікі, хоць асобныя страхі і стэрэатыпы ўсё яшчэ захоўваюцца.

Завяршыўся форум размовай пра сучасную беларускую ідэнтычнасць. Нагодай для дыскусіі стаў выхад беларускага перакладу кнігі польскай антрапалагіні, прафесаркі Анны Энгелькінг «Калгаснікі». Гэтае антрапалагічнае даследаванне прысвечана ідэнтычнасці жыхароў беларускай вёскі на мяжы ХХ і ХХІ стагоддзяў.

Мадэратар сустрэчы, гісторык Аляксей Ластоўскі, падкрэсліў, што разуменне таго, як фармаваўся беларускі менталітэт і сістэма каштоўнасцяў, дапамагае лепш асэнсаваць працэсы, якія адбываюцца ў беларускім грамадстве сёння.

Выказванні экспертаў цалкам слухайце  ў далучаным гукавым фалйе!

эж

Гродна стала беларускім горадам дзякуючы саветызацыі – гісторык

18.06.2026 06:02
Нямецкі гісторык захапіўся горадам на Нёмане, вывучыў беларускюу мову і напісаў кнігу па гісторыі Гродна.

Пентагон пачынае перагляд размяшчэння амерыканскіх войскаў у Еўропе

18.06.2026 17:30
Міністр вайны ЗША Піт Хегсет папярэджвае, што не ўсе краіны-члены НАТА здадуць гэты тэст.

«Гэта помста і жаданне Кадырава паказаць, што ўсе, хто яго абражае, будуць забітыя»

18.06.2026 15:22
Мужчыну, падазраванага ў датычнасці да забойства расіяніна ў Бялай Падлясцы, затрымала люблінская паліцыя і Агенцтва ўнутранай бяспекі. У затрыманага быў грузінскі пашпарт.