Беларуская Служба

«Гэта выпрабавальная гадзіна для абодвух народаў!» Супольная заява польскіх і ўкраінскіх СМІ

23.06.2026 10:30
Падпісанты заявы заклікалі засяродзіцца сёння на агульнай задачы, якой з’яўляецца спыненне пагрозы з боку пуцінскай Расіі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Marek Studzinski/pixabay.com/CC0 Public Domain

— Мы ўсведамляем трагічныя моманты ў польска-ўкраінскай гісторыі, якія палітыкі выкарыстоўваюць у сваіх мэтах; аднак сёння наша агульная задача  спыніць пуцінскую Расію,  чытаем у супольнай заяве прадстаўнікоў польскіх і ўкраінскіх СМІ, якую публікуе «Gazeta Wyborcza».

Аўтары звароту падкрэсліваюць, што крызіс у польска-ўкраінскіх адносінах выклікае ў іх сур'ёзную заклапочанасць. Яны нагадваюць, што «Украіна ўжо дванаццаць гадоў сутыкаецца са злачыннай агрэсіяй Пуціна, якая амаль пяць гадоў мае характар поўнамаштабнай вайны».

 Гэтая абарона мае сваю драматычную цану. Сотні тысяч украінцаў загінулі або былі параненыя, мільёны былі вымушаны пакінуць свае дамы, значная частка краіны акупаваная, а на гарады і вёскі штодня падаюць бомбы,  чытаем у заяве.

У ёй падкрэсліваецца, што «з першых гадзін расійскага ўварвання Польшча разам са сваімі еўрапейскімі хаўруснікамі спяшаецца на дапамогу Украіне, прадастаўляючы ваенную тэхніку, грошы, гуманітарную дапамогу і прымаючы амаль 2 мільёны ўкраінскіх бежанцаў».

У заяве ацэньваецца, што цяперашняя напружанасць негатыўна ўплывае як на стаўленне да ўкраінцаў, якія жывуць у Польшчы, так і на ўспрыманне палякаў ва ўкраінскім грамадстве.

 Гэта дадатковы выклік для палітыкаў, СМІ, грамадзянскай супольнасці і грамадзян абедзвюх нашых краін,  падкрэсліваецца ў паведамленні.  Мы ўсведамляем трагічныя моманты ў польска-ўкраінскай гісторыі, якія палітыкі выкарыстоўваюць у сваіх мэтах. Аднак сёння наша агульная задача  спыніць пуцінскую Расію. Час для сурʼёзных дыскусій пра мінулае, для прызнання грахоў і для прымірэння наступіць, калі Украіна  пры падтрымцы сваіх хаўруснікаў  пераможа агрэсара,  гаворыцца ў заяве.

У ёй таксама адзначаецца, што «гадамі Расія распаўсюджвае дэзінфармацыю ў масавых маштабах і спрабуе ўбіць клін паміж палякамі і ўкраінцамі», і, як гаворыцца, цяперашні крызіс у адносінах спрыяе гэтаму.

 Гэта цяжкі час для палякаў і ўкраінцаў. Нашы палітыкі павінны прадэманстраваць мудрасць і здаровы сэнс, шукаць паразумення і выйсця з крызісу. Нашыя грамадствы не павінны быць аб'ектамі маніпуляцый і павінны працягваць падтрымліваць адно аднаго. Дзеля агульнай будучыні, у якой Польшча і Украіна могуць разам адыгрываць ключавую ролю ў Еўрапейскім Саюзе,  падкрэсліваецца ў заяве.

Дакумент падпісалі СМІ з Польшчы і Украіны, у тым ліку журналісты выданняў: «Gazeta Wyborcza», «OKO.press», «Newsweek Polska», «Украінская праўда»( «Українська правда»), партал ye.ua і «Крэменчуцкі тэлеграф»( «Кременчуцький Телеграф»).

PAP/аз

Ці ў актуальнай геапалітычнай сітуацыі маральная рацыя самая важная?

22.06.2026 17:00
Эксперты абяркоўваюць крызіс у адносінах паміж Польшчай і Украінай ды пагрозы стратэгічнаму альянсу паміж дзяржавамі.