Беларуская Служба

Масква, Пекін, Джакарта, Інданэзія, М’янма. Турнэ Лукашэнкі неабходна падзяліць на тры часткі

04.07.2026 10:02
Публіцыстка Аксана Колб лічыць, што ўвесь гэты выезд быў спробай знайсці фінансавую падтрымку і атрымаць абарону з боку Кітая.
Аўдыё
  • Масква, Пекін, Джакарта, Інданэзія, М’янма. Турнэ Лукашэнкі неабходна падзяліць на тры часткі
 ,  ,
Аксана Колб, Лена Вялічка, Павал Усаўфота: Польскае радыё

Доўгае турнэ Аляксандра Лукашэнкі неабходна падзяліць на тры часткі, кажа палітолаг Павал Усаў.

— Першая сустрэча з Пуціным. Інфармацыі пра што яны размаўлялі няма, але візіт адбыўся ў даволі напружаны момант. Таму можна меркаваць, што тэма ўключэння Беларусі ў вайну абмяркоўвалася. Другая частка — візіт у Пекін. Коля і атрыманне дыплому для Лукашэнкі — гэта прыватнае свята. Іншая частка — сустрэча з Сі Цзіньпінам. І трэцяя  Азія, дзе ёсць накірункi супрацы, перш за ўсё вайсковая і тэхнічная супраца з М’янмай. Для сістэмы такія візіты вельмі важныя.

Публіцыстка Аксана Колб лічыць, што ўвесь гэты выезд быў спробай знайсці фінансавую падтрымку і атрымаць абарону з боку Кітая.

 Гаворачы простай мовай, Саша кажа Вове: Дай грошай. Вова кажа: Не, спачатку дай мне сваю тэрыторыю. Да нічога не дамовіліся. Таму ў Кітаі Лукашэнка прасіў паказаць, хто тут галоўны і перадаць, што ён уступаць у вайну не будзе. Азіяцкі напрамак — гэта акрамя вайсковых спраў, напрамак калійных угнаенняў. Інданезія ледзь не трэці спажывец беларускіх калійных угнаенняў. Магчыма, гэта спроба пошукаў іншых крыніц для фінансавання сферы. Магчыма, спосаб падштурхнуць амерыканцаў вырашаць пытанне з транзітам, інакш мы знойдзем свае шляхі. Таму гэта турнэ па грошы. Нешта наскрабем і яшчэ пратрымаемся.

Поўная размова - у далучаным гукавым файле.

ав

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка