Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Расіі больш не асуджаюць сталінскі тэрор

06.07.2026 15:23
У Расіі ўлады вядуць абельванне сталінскіх рэпрэсій. Асаблівы выразна гэта стала бачна ў апошнія гады.
Аўдыё
  • Палітолаг Павал Усаў перакананы, што Расіі вяртаецца да сталінізму
 ,       .
Музейная выстава, прысвечаная ахвярам дэпартацый сталінскага рэжыму ў Кішынёве. Ілюстрацыйнае фотаDUMITRU DORU/PAP/EPA

У краіне ліквідуюцца музеі памяці ахвяр ГУЛАГу, і адбываецца працэс адмены рашэнняў аб рэабілітацыі ахвяр сталінскага тэрору. 

Нядаўна журналістам «Новай газеты» удалося даведацца, што з сярэдзіны 2022 года па 2024–2025 гады органы пракуратуры Расіі праверылі больш за 14 тысяч спраў, звязаных з ахвярамі савецкіх палітычных рэпрэсій. У выніку пракуроры дамагліся адмены рашэнняў аб рэабілітацыі больш чым 4000 чалавек.

Больш за тое, выданне высветліла, што два гады таму ўрад Расіі ўнёс радыкальныя змены ў канцэпцыю дзяржаўнай палітыкі па ўшанаванні памяці ахвяр палітычных рэпрэсій. З прэамбулы дакумента выдалілі згадкі пра «масавасць» сталінскіх рэпрэсій, пра пераследы па рэлігійных і сацыяльных прыкметах, і пра гвалтоўную калектывізацыю. Апроч таго, з абноўленай канцэпцыі зніклі прамыя асуджэнні савецкага тэрору. Затое ў новай рэдакцыі канцэпцыі гаворыцца пра тое, што хвалі рэабілітацыі ў 1950-х і 1990-х гадах «памылкова прывялі да абялення памагатых нацыстаў і здраднікаў Радзімы».

Гэта імклівае вяртанне да сталінізму ў Расіі, перакананы палітолаг Павел Усаў.

— Мы маем дачыненне з рэабілітацыяй сталінізму. Сталінская палітыка становіцца па сутнасці новым фундаментам ідэалогіі Расійскай Федэрацыі як у кантэксце адбудовы міфаў пра савецкае мінулае і магутнасць Савецкага Саюзу, так і фальсіфікацыі гісторыі і замоўчванне фактаў, што адбываліся ў СССР падчас сталінскага праўлення. Рэжым Сталіна становіцца падмуркам для сённяшняй унутранай мадэлі функцыянавання Расійскай Федэрацыі. У пуцінскага рэжыму засталося толькі адно апірышча — міфы з часоў ІІ Сусветнай вайны і пра моцнага правадыра Сталіна, які выратаваў Савецкі Саюз. Гэта назіраецца па тым стаўленні, якое Крэмль дэманструе да сталінскіх рэпрэсій. Гаворка ідзе пра выхваленне сталінскага тэрору.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце размову ў аўдыёфайле

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі