Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Канец ваеннай таямніцы!? Мінабароны раскрыла памер польскай дапамогі Украіне

07.07.2026 12:40
Міністэрства нацыянальнай абароны вырашыла рассакрэціць дадзеныя, адносна ваеннай тэхнікі, перададзенай украінцам з 2022 года.
Аўдыё
  • Канец ваеннай таямніцы!? Мінабароны раскрыла памер польскай дапамогі Украіне
B-      -
Bіцэ-прэм'ер і міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-КамышPAP/Paweł Supernak

Перад абліччам нарастаючай палітычнай спрэчкі і хвалі здагадак пра тое, што Польшча нібыта пазбаўляецца ключавых абаронных магчымасцей, Міністэрства нацыянальнай абароны прыняло беспрэцэдэнтнае рашэнне рассакрэціць падрабязнасці ваеннай падтрымкі, аказанай Украіне ў перыяд з 2022 па 2026 год.

Непасрэдным штуршком для гэтага рашэння сталі гарачыя спрэчкі вакол перадачы перадавых ракет для сістэмы «Patriot», якія прымусілі віцэ-прэм'ера міністра абароны Уладзіслава Косіняка-Камыша раскрыць дакладныя дадзеныя.

Падсумаванне, прадстаўленae міністэрствам, не толькі раскрывае сапраўдныя маштабы ўдзелу Варшавы ва ўзбраенні Украіны, але, перш за ўсё, становіцца магутнай зброяй у бязлітаснай інфармацыйнай вайне на ўнутрыпалітычнай сцэне.

Перадаючы ўзбраенне Украіне, Польшча не аслабіла сваёй абароназдольнасці, запэўніў віцэ-прэмʼер і міністр абароны краіны Уладзіслаў Касіняк-Камыш (Władysław Kisoniak-Kamysz). Ён нагадаў, што найбольшая колькасць ваеннай тэхнікі была перададзена ўкраінцам у 2022-2023 гадах, то бок падчас ўлады правых сілаў, якія зараз у апазіцыі. Тады Польшча перадавала ўсё, заявіў міністр.

— Бронетранспарцёры «Rosomak», самаходныя гаўбіцы «Krab», пераносныя зенітна-ракетныя комплексы «Piorun», і нават самалёты і верталёты. Арыенціровачны кошт гэтых ахвяраванняў складае амаль 15 мільярдаў злотых (больш за 3,5 мільярда еўра), — нагадаў міністр.

Пасля змены ўлады, то бок пасля 2023 года палякі надалей перадавалі ўкраінцам ваенную дапамогу, але ў значна меншым аб'ёме. Яе кошт, паводле міністра, склаў больш за 1,5 мільярда злотых (больш за 350 мільёнаў еўра). У тым ліку гаворка ідзе таксама пра ракеты для сістэм «Patriot».

 Было іх некалькі  сімвалічная колькасць, што ніякім чынам не пагражала здольнасці польскай паветранай абароны,  запэўніў кіраўнік Мінабароны.

Намеснік міністра нацыянальнай абароны Станіслаў Взёнтэк (Stanisław Wziątek) падкрэсліў, што перад прыняццем рашэння аб перадачы Украіне ракет PAC-3 былі прадпрынятыя адпаведныя крокі, каб гэта не пашкодзіла бяспецы краіны.

 Польшча здольная абараняць сябе. Польшча мае свае сістэмы паветранай абароны. Акрамя таго, у нас ёсць хаўруснікі, якія нас падтрымліваюць,  нагадаў віцэ-міністр.

Ён таксама падкрэсліў, што рассакрэчванне спісу ваеннай тэхнікі, перададзенай Украіне, было неабходным у святле абвінавачванняў апазіцыі. Адначасова ён нагадаў, што пытанне бяспекі павінна быць выключана з палітычнай спрэчкі.

 Мяне ўразіла тое, што падчас прэс-канферэнцыі сказаў віцэ-прэм’ер Уладзіслаў Касіняк-Камыш, што «мы не крытыкуем таго, што зрабіў урад «Права і справядлівасці» (папярэднікі – рэд.), хоць яны перадалі велізарныя колькасці тэхнікі  танкі, гаўбіцы і г.д., пры нагодзе пазбаўляючы некаторыя падраздзяленні абсталявання,  дадаў віцэ-міністр.

Уладзіслаў Касіняк-Камыш таксама заявіў, што перадача любой ваеннай тэхнікі Украіне абмяркоўваецца з камандаваннем Войска Польскага і НАТА. Інфармацыю па гэтай справе атрымлівае таксама прэзідэнт Польшчы.

Перадача тэхнікі з Польшчы ў Украіну суправаджаецца адпаведнымі працэдурамі, пацвярджае генерал запасу, былы дырэктар Дэпартамента нагляду за Узброенымі сіламі Бюро нацыянальнай бяспекі доктар Яраслаў Крашэўскі(Jarosław Kraszewski).

 Гэта не так, што прэм’ер або міністр абароны прачынаецца раніцай і вырашае: «Перадам Украіне некалькі ракет для сістэм «Patriot», хай сітуацыя супакоіцца, а пры нагодзе бяспека Украіны павысіцца». Гэта не адбываецца так,  запэўніў эксперт.

Нагадаем, з абвінавачваннямі ў адрас польскіх уладаў адносна неабдуманай перадачы ваеннай тэхнікі Украіне выступілі, у тым ліку былы міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак (Mariusz Błaszczak) ад правай партыі «Права і справядлівасць» і віцэ-спікер Сейма ад крайне правай «Канфедэрацыі» Кшыштаф Босак(Krzysztof Bosak).

 Як падчас кіравання «Права і справядлівасці», так і падчас кіравання «Грамадзянскай платформы» стратэгія кіруючых палягала ў тым, каб перадаваць інфармацыю парламенту. Гэта ўскладняе парламенту выкананне яго задачы — выкананне кантролю над узброенымі сіламі. Не можа быць так, што парламент мае вырашаць пытанні фінансавання праграм узбраення, а адначасова ўрад можа праводзіць ачыстку складоў ад любых запасаў зброі без інфармавання парламента. Гэта чысты абсурд,  пераконваў віцэ-спікер Сейма Кшыштаф Босак. Ён таксама выказаўся за прыняцце закона, які заблакуе экспарт польскай зброі за мяжу без згоды парламента.

Больш асцярожна да справы раскрыцця дэталяў дапамогі Украіне ставіцца Лукаш Асмаляк (Łukasz Osmalak) з кааліцыйнай партыі «Польшча 2050».

 Публічна паказваць або казаць пра тое: калі, колькі, каму і што мы перадалі  гэта таксама раскрыццё магчымасцей і патэнцыялу. Я не ваенны тактык, таму спадзяюся, што людзі, якія прымаюць рашэнні ў гэтым пытанні, робяць гэта ў інтарэсах Польшчы,  кажа Лукаш Асмаляк.

Рашэнне Міністэрства нацыянальнай абароны раскрыць дадзеныя аб ваеннай дапамозе Украіне відавочна перавяло дыскусію аб бяспецы краіны з эмацыйнага супрацьстаяння ў сферу фактаў.

Раскрыццё інфармацыі пра тое, што папярэдні ўрад адказвае за львіную долю дапамогі ў памеры амаль 15 мільярдаў злотых, фактычна нейтралізуе наратыў пра раптоўнае і сакрэтнае раззбраенне краіны цяперашняй урадавай кааліцыяй.

Аднак крытыкі згаданага рашэння выказваюць абгрунтаваную заклапочанасць тым, што такія падрабязныя звесткі зʼяўляюцца каштоўным матэрыялам для расійскай разведкі. Ці тады празрыстасць, на якую для стрымлівання дэзінфармацыі, зрабілі стаўку ўлады дасць станоўчыя вынікі, ці толькі распаліць унутраныя спрэчкі  пакажа час.

*Паводле Міністэрства нацыянальнай абароны, з 2022 года Польшча перадала Украіне ваенную дапамогу на суму больш за 16,5 мільярда злотых, што эквівалентна аснашчэнню цэлага армейскага корпуса.

Згодна з афіцыйнымі паведамленнямі, ключавое абсталяванне, перададзенае ўкраінцам, уключае:

 артылерыйскія і ракетныя сістэмы: гармата-гаўбіцы «AHS Krab», гаўбіцы 2С1 «Goździk», пускавыя ўстаноўкі BM-21 «Град» і мінамёты.

 браняваная і баявая тэхніка: танкі Т-72, PT-91 «Twardy» і «Leopard 2A4», а таксама баявыя машыны пяхоты і бронетранспарцёры «Rosomak».

 авіяцыя: знішчальнікі МіГ-29 і верталёты падтрымкі Мі-24.

 сродкі супрацьпаветранай абароны: сістэмы WEGA S-200, NEWA S-125, OSA і ZSU-23-4 «Szyłka», а таксама сучасныя ракеты PAC-3 для сістэм «Patriot».

 разведка і высокадакладныя ўдары: беспілотнікі «Warmate», разведвальныя сістэмы «FlyEye» і беспілотныя лятальныя апараты «Scan Eagle».

 боепрыпасы і асабістая зброя: у агульнай складанасці больш за 101 мільён патронаў(у тым ліку артылерыйскія, танкавыя і мінамётныя), а таксама вінтоўкі «Grot» і індывідуальнае рыштунак жаўнераў.

IAR/аз

Мінабароны Польшчы рассакрэціць інфармацыю аб ваеннай тэхніцы, перададзенай Украіне

06.07.2026 10:45
Гэта адказ польскіх уладаў на абвінавачванні з боку палітыкаў апазіцыі.