Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Эксперт: адстаўка ўраду ва Украіне можа сведчыць пра падрыхтоўку да выбараў

20.07.2026 15:32
 Ва Украіне неўзабаве могуць адбыцца выбары, якія былі адкладзеныя з-за вайны, пра гэта сведчыць замена ўраду, перакананы палітолаг Павал Усаў.
Аўдыё
  • Эксперт пра падзеі ва Украіне
 -
Новапрызначаны прэм'ер-міністр Украіны Сяргей КарэцкіREUTERS

14 ліпеня Вярхоўная Рада падтрымала пастанову аб адстаўцы прэмʼер-міністра Юліі Свірыдэнкі. Разам з ёй аўтаматычна падаў у адстаўку ўвесь склад Кабінета Міністраў. Новым прэмʼер-міністрам Украіны стаў старшыня Нафтагазу Сяргей Карэцкі.

Найбольш ажыятаж выклікала звальненне міністра абароны. У Кіеве і іншых гарадах украінцы выйшлі на вуліцы, каб пратэставаць супраць адстаўкі міністра абароны Фёдарава.
Нягледзячы на пратэсты Зяленскі не вярнуў Фёдарава ў міністэрства абароны, а прызначыў новым міністрам кіраўніка СБУ Яўгена Хмару. Змены ва ўладных калідорах Украіны каментуе палітолаг Павал Усаў.

— Гэта не першая адстаўка ва Украіне цэлага ўраду. Гэта адбываецца рэгулярна ва Украіне. Аднак сёлета вялікія эмоцыі выклікала адстаўка міністра абароны, які змог змяніць характар вайны. Украінцы пратэстуюць, лічачы гэтую адстаўку вынікам унутраных канфліктаў у прэзідэнцкай адміністрацыі. Сам Фёдараў заявіў, што яго адстаўка — вынік канфлікту з генераламі, якіх ён крытыкаваў за спосаб вядзення баявых дзеянняў. Гэта магчыма, частка палітычнай кампаніі. Ва Украіне неўзабаве могуць адбыцца выбары, якія былі адкладзеныя з-за вайны. Фёдараў вельмі добра ўпісваецца ў перадвыбарчую кампанію — малады і папулярны тэхнакрат, які можа выступіць у вобразе маладога рэфарматара. Гэта моцна ўплывае на Зяленскага, які востра рэагуе на канкурэнтаў. Іншай рацыянальнай прычыны звальнення няма.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце размову ў аўдыёфайле

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі