Вытворца зброі ва Украіне Дзяніс Штылерман лічыць, што далейшыя атакі могуць прывесці да краху банкаўскай сістэмы, паколькі ўзятыя крэдыты не будуць сплачаны, а кліенцкая база будзе страчана.
Публіцыстка Аксана Колб кажа, што праблема з кампаніяй сапраўды з’яўляецца сур’ёзнай для эканомікі краіны.
— З улікам долі Wildberries і іх пазыкаў наўрад ці гэта прывядзе да краху, але моцна падкосіць устойлівасць банкаўскай сістэмы. Калі на гэта накласці агулам страты банкаўскай сістэмы, штодзённыя выдаткі на вайну, то гэта можа істотна паўплываць. Ужо зараз ідуць размовы, што Расія ўжо не першы месяц, як уключыла друкарскі станок. Для нас і для Украіны гэта аптымістычна. Думаю, да канца года мы ўбачым яшчэ некалькі геніяльных крокаў, якія вырашаць, ці Расія будзе такой, як мы яе ведаем. Аднак, ёсць верагоднасць таго, што ў такія моманты ад Пуціна можна чакаць чаго заўгодна.
Многія расіяне, калі пачаліся атакі на склады не разумелі, чаму ўкраінцы гэта робяць.
— Частка людзей баіцца даводзіць да лагічнага завяршэння адказ на пытанне, што і чаму здарылася. Асабліва баяцца гаварыць публічна, бо за гэта пагражае турэмны тэрмін. З іншага боку, ёсць людзі, якія вераць тэлевізару, а ў ім якраз не паказваюць, што гэта віна вайны, а віна ўкраінскага рэжыму, як яны кажуць. Расіяне самыя вінаваты, бо праз Wildberries ішло шмат тавараў падвойнага прызначэння, якія ішлі на патрэбы расійскага войска. Лагістыку для забеспячэння войска арганізоўвала не армія, а прыватныя фірмы. Дзяржава сама падставіла гэтых вытворцаў і прадпрымальнікаў, — гаворыць журналіст Юры Ліхтаровіч.
Дзякуючы такім акцыям усё большая колькасць расіян пачынае разумець і адчуваць, што такое вайна ў доме.
Слухайце далучаны гукавы файл. У ім Аксана Колб і Юры Ліхтаровіч размаўляюць таксама пра змены на палітычнай сцэне Польшчы і пра тое, што ва Украіне не выключаюць крымінальнай справы супраць Лукашэнкі.
ав