Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ці памяняў Дональд Трамп меркаванне адносна ліцэнзіі на ракеты «Patriot» для Украіны?

31.07.2026 09:10
У інтэрв’ю брытанскай газеце амерыканскі прэзідэнт нечакана заявіў пра сумневы наконт ліцэнзіі.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп PAP/EPA/JIM LO SCALZO / POOL

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у інтэрв’ю «Financial Times», што ён «не ўпэўнены», ці дасць Украіне ліцэнзію на вытворчасць ракет «Patriot».

— Гэта вельмі ўнікальная зброя, і мы павінны быць крыху асцярожнымі, каму мы даём ліцэнзію, — сказаў Трамп у тэлефоннай размове з брытанскай газетай. Ён заявіў, што «не ўпэўнены», ці дазволіць Украіне вырабляць гэтыя ракеты.  Мы вывучаем гэтае пытанне,  дадаў палітык.

8 ліпеня 2026 года падчас саміту НАТА ў Анкары прэзідэнт ЗША абвясціў у размове з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, што Кіеў атрымае ліцэнзію на вытворчасць ракет «Patriot» ва Украіне.

У сваю чаргу ўкраінскі прэзідэнт заявіў у размове з «Axios», што Дональд Трамп пагадзіўся даць ліцэнзію на вытворчасць згаданых ракет падчас іхняй апошняй сустрэчы, якая адбылася ў аўторак.

 Кажучы проста, мы хочам спыніць вайну ва Украіне з Расіяй,  заявіў Трамп.  Я не шукаю ракет. Мы імкнемся да міру,  дадаў амерыканскі прэзідэнт у размове з «Financial Times».

Ён таксама абвясціў, што яго пасланцы Джарэд Кушнер і Стыў Віткоф у бліжэйшыя дні ўпершыню наведаюць Украіну.

Раней выданне «Financial Times» паведамляла, што візіт мае на мэце ажывіць дыпламатычныя намаганні, накіраваныя на спыненне вайны.

Паводле «Радыё Свабода», візіт пасланцоў прэзідэнта ў Кіеў запланаваны на другую палову жніўня. Згодна з гэтымі паведамленнямі, чакаецца, што прадстаўнікі амерыканскай адміністрацыі прымуць удзел у мерапрыемствах з нагоды Дня незалежнасці Украіны, які выпадае на 24 жніўня.

PAP/аз

Пентагон падпісаў 7-гадовы кантракт на выраб ракет Patriot

30.07.2026 13:12
Мэта — папоўніць запасы, якія вычарпаліся з-за канфліктаў ва Украіне і Іране, паведамляе Reuters.