Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Царква мабілізуе расіян на бясконцую вайну

03.08.2026 14:23
Расійскі праваслаўны патрыярх заклікае да бясконцай вайны ў імя ачышчэння грахоў.
Аўдыё
  • Эксперт: парваслаўная царква імкнецца даць духоўны фундамент пад вайну Пуціна
Ілюстрацыйнае фотаImage by Iryna Bakurskaya from Pixabay/CC0

Эксперт перакананы, што такім чынам праваслаўная царква імкнецца дадаць духоўны фундамент пад агрэсію Пуціна, асабліва ва ўмовах, калі вайна зацягваецца і ўсё больш пераносіцца на тэрыторыю Расіі.

У Расіі выйшла кніга патрыярха Кірылы пад назвай «Вайна. За межамі бачных прычын і следстваў». За гэтым простым загалоўкам хаваецца сапраўдная дактрына цяперашніх расійскіх праваслаўных іерархаў, згодна з якой каштоўнасць міру і міратворчасці — «праціўная Богу», а вайна павінна «стаць бясконцай». Патрыярх імкнецца даць «рэлігійнае апраўданне» пуцінскай вайны пад выглядам таго, што вайна вядзецца не столькі на поле бою, колькі ў «метафізічным вымярэнні», і яе мэта — не захоп тэрыторый, а адкупленне грахоў чалавецтва. Новая дактрына Кірыла адмаўляе традыцыйную хрысціянскую «любоў да бліжняга», а замест гэтага абвяшчае вайну «вышэйшай каштоўнасцю» і галоўным стрыжнем расійскай цывілізацыі.

Пра прычыны гэтай з’явы, мы паразмаўлялі з палітолагам Паўлам Усавым.

— У Расіі назіраецца вяртанне да Сярэднявечча ў разуменні хрысціянства і вайны. Дастаткова ўзгадаць крыжовыя паходы, якія вяліся дзеля ачышчэння свету ад няверных. Разуменне таго, што вайна — дабро для развіцця цывілізацыі, панавала пазней у нацысцкай Германіі ды фашысцкай Італіі. Цяперашні расійскі патрыярх нічога новага не прыдумаў. Расійскае праваслаўе — гэта палітычны інстытут, які цяпер не мае духоўнай мэты, а выконвае для Крамля задачу мабілізацыі на вайну насельніцтва. Таму расійская царква не асуджае гвалт і вайну, а наадварот, асвячае вайну. Асабліва важна гэта цяпер, калі Крэмль не можа дасягнуць заяўленых мэтаў на вайне і ўладам патрэбныя новыя мабілізацыйныя канструкцыі, каб паказаць, што гэта вайна паміж дабром і злом, а Расіі прыпала місія выратавання свету, функцыі «Божага інструменту».

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце размову ў аўдыёфайле

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі