Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

На Каўказе змяняецца стаўленне да расіян

07.08.2026 16:12
Грузіны доўгі час прыязна ставіліся да расійскіх турыстаў, армяне спадзяваліся на расійскую падтрымку. Абодва гэтыя народы цяпер расчараваныя ў Расіі, кажа эксперт.
Аўдыё
  • Эксперт пар стаўленне да расіян на Паўднёвым Каўказе
Надпісы на сценах у Тбілісі пра расіянPolskie Radio dla Zagranicy/Y.Likhtarovich

Пра змену стаўлення сведчыць моцная грамадская рэакцыя нават на побытавыя канфлікты з удзелам расіян. Пра стаўленне да расіян на Каўказе мы паразмаўлялі з экспертам.

Нядаўна журналісты звярнулі ўвагу на тое, як бытавы канфлікт на вяселлі ў Грузіі перарос у гарачую дыскусію ў сацыяльных сетках з мільённымі праглядамі і тысячамі каментароў у інтэрнэце: з аднаго боку, з'явіліся сцвярджэнні, што ў Грузіі цяпер б'юць за рускую мову, прычым нават жанчын, а з другога ў Тбілісі адбыўся мітынг з плакатамі з заявамі пра тое, што расійскія турысты нахабна сябе паводзяць, у той час, як Расія акупуе 20% тэрыторыі Грузіі. Таксама ў Арменіі ў грамадстве адчуваецца расчараванне ад Расіі. З чым гэта звязана, мы паразмаўлялі з выкладчыкам Варшаўскага ўніверсітэта ды экспертам Акадэмічнага цэнтру стратэгічных даследванняў Конрадам Заштаўтам.

— У Грузіі рады расійскім турыстам, але памятаюць пра пяцідзённую вайну і пра тое, што менавіта грузіны сталі яе ахвярамі. Расія пад прэтэкстам абароны асецін акупавала грузінскія землі ды змусіла грузін стаць уцекачамі. Таксама ў буйных гарадах, асабліва ў Тбілісі спачуваюць Украіне і параўноваюць цяперашнюю расійскую агрэсію з нападам на Грузію. У Арменіі адчуваецца расчараванне ў расіянах, армяне лічаць, што Расія іх здрадзіла. Цяпер армянскія ўлады разлічваюць на тое, што палепшаць адносіны з суседзямі ды змогуць даць краіне дабрабыт за кошт рэгіянальнай супарцы ды паляпшэння адносін з Захадам.  

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухацайце размову ў аўдыёфайле