Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Украіне не хапае ракет-перахопнікаў. Зяленскі: Польшча магла б дапамагчы

12.08.2026 11:35
«У каго яны ёсць? У немцаў ёсць, у палякаў ёсць. Менавіта яны могуць аказаць сур’ёзную дапамогу».
 .
Уладзімір Зяленскі.Фота: president.gov.ua

Уладзімір Зяленскі паведаміў, што Украіна дамовілася з ЗША аб штомесячных пастаўках ракет-перахопнікаў. Аднак, паводле ўкраінскага прэзідэнта, амерыканскай дапамогі ўсё роўна не хопіць для абароны краіны. Таму Кіеў звярнуўся да еўрапейскіх саюзнікаў. Сярод краін, якія могуць мець неабходныя ракеты, Зяленскі назваў Польшчу і Германію,  нагадвае выданне «Forsal».

— У каго яны ёсць? У немцаў ёсць, у палякаў ёсць. Менавіта яны могуць аказаць сур’ёзную дапамогу, — заявіў украінскі прэзідэнт. Перамовы пра магчымую падтрымку таксама вядуцца з Нарвегіяй і Нідэрландамі.

Былы кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы, генерал Станіслаў Козей (Stanisław Koziej) лічыць, што Варшава не павінна прымаць такое рашэнне самастойна. Паводле яго меркавання, Польшча сама мае недахоп ракет і не можа аддаваць іх без уліку ўласных патрэб.

На думку генерала, неабходна арганізаваць супольную еўрапейскую падтрымку Украіны. Ён адзначыў, што расійскія атакі ствараюць сур’ёзную нагрузку на ўкраінскую супрацьпаветраную абарону. Козей лічыць, што такая ініцыятыва стала б таксама магчымасцю для Польшчы ўзмацніць супрацоўніцтва з еўрапейскімі саюзнікамі і палепшыць польска-ўкраінскія адносіны. Ён прапануе стварыць агульны пакет надзвычайнай дапамогі Украіне ў галіне супрацьракетнай абароны, у якім Польшча магла б удзельнічаць разам з іншымі еўрапейскімі краінамі.

нг