Камусьці прапануюць «абмеркаваць далікатнае пытанне», камусьці — «перастаць гуляць у маўчанку» і паразмаўляць з невядомым чалавекам з Мінска.
Публіцыстка Аксана Колб звяртае ўвагу, што з’ява не новая, яна з'явілася амаль адразу пасля падзей 2020 года.
— Такія прапановы ў першую чаргу могуць атрымаць людзі ва ўразлівым становішчы, у якіх ёсць патрэбы, якія яны не могуць закрыць у эміграцыі. Той бок не ўсім жа прапануе супрацу, таму там ёсць свой разлік, свае псіхалагічныя выкладкі, як ім выйсці на людзей. Кожны вырашае сам, што яму рабіць. Калі такое прапанавалі б мне, я з цікавасцю паслухала, што мне могуць прапанаваць. То бок я бы пайшла на правакацыйны кантакт. Мне гэта цікава і з псіхалагічнага, і з журналісцкага боку. Калі я хадзіла на допыты, то любіла з імі размаўляць, бо часта можна было даведацца тое, што яны казаць не хацелі. Але гэта працуе не для ўсіх. Калі людзі не ўпэўненыя ў тым, што яны могуць зразумець пасыл, які да іх даносяць, і могуць адэкватна рэагаваць, лепш такую камунікацыю адразу спыняць.
Эксперты раяць, калі вы знаходзіцеся за межамі Беларусі і атрымалі паведамленне з аднаго з гэтых акаўнтаў, не ўступайце ў кантакт, не перадавайце асабістыя звесткі і не паведамляйце інфармацыю пра сябе, сваіх блізкіх або знаёмых. Пры неабходнасці акаўнт можна заблакаваць.
З праваабаронцамі згодны палітолаг Павал Усаў. Гэта вельмі сур’ёзная праблема, гаворыць ён.
— Беларуская супольнасць не была гатовая да такой дзейнасці, бо гэта шматузроўневая сістэма і розныя суб’екты могуць у дадзеным працэсе прымаць удзел. З таго боку гэта можа быць КДБ, ГУБАЗІК і прапаганда, якая праводзіць эфектыўныя прапагандысцкія аперацыі, як апошнім часам было з Харысавай. І ў большасці выпадкаў такія аперацыя праводзяцца для дыскрэдытацыі апазіцыі. Прыкладаў шмат і стандартнай схемы няма. У дачыненні да канкрэтных асоб выбіраюцца канкрэтныя мэты і механізмы. Часамі вярбуюць людзей у цяжкім становішчы, нават псіхічна хворых для правядзення правакацый. Гэта вельмі важная з’ява.
Павал Усаў раіць дэмакратычнай супольнасці ўтрымліваць кантакты з польскай контрвыведкай, бо ў апазіцыі няма рэсурсаў для процідзеяння такім аперацыям. Толькі дасведчаныя людзі разумеюць, як гэта працуе. Большасць гэтага не разумее, звяртае ўвагу палітолаг.
Поўная размова ў далучаным гукавым файле.
слухайце аўдыё
ав