Ці агрэсіўныя планы Расіі ў дачыненні да адной з дзяржаў НАТА патрабавалі ўмяшання Злучаных Штатаў?
— Падобныя сустрэчы адбываліся падчас абвастрэння сітуацыі, — гаворыць газеце «Rzeczpospolita» ўкраінскі эксперт па справах бяспекі.
Аляксей Мельнік з кіеўскага Цэнтра Разумкова мяркуе, што з усіх гіпотэз найбольш верагоднай з’яўляецца тое, што Расію папрасілі не правакаваць дзяржаваў НАТА.
— Апошнім часам у Еўропе адбылася серыя сабатажаў з выразнымі расійскімі слядамі, але даказаць гэта вельмі складана і некаторыя закранутыя дзяржавы ўстрымаліся ад каментавання гэтых спраў. Паявіліся таксама афіцыйныя выказванні Расіі, якая пагражала адпомсціць Германіі і Вялікабрытаніі. Амерыканская выведка таксама папярэджвала пра магчымыя сабатажы і атакі на тэрыторыі Польшчы і іншых дзяржаў.
Аляксей Мельнік думае, што наступіў крытычны момант і амерыканцы павінны былі паказаць расіянам, што ведаюць пра іх планы і ў выпадку іх рэалізацыі не пакінуць іх без адказу. Узровень візіту, а таксама выкарыстаны для гэтых мэтаў стратэгічны вайсковы транспартны самалёт сведчаць пра сур’ёзнасць справы. Падобныя сустрэчы кіраўнікоў выведак адбываліся падчас абвастрэння сітуацыі, гаворыць Аляксей Мельнік з кіеўскага Цэнтра Разумкова ў інтэрв’ю газеце «Rzeczpospolita».
ав