Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польская зброя дасягне Расіі. Войска пачынае вялікія выпрабаванні

08.09.2026 09:27
Міністэрства абароны праверыць, ці здольная польская прамысловасць стварыць сістэмы для дакладнага паражэння цэляў на адлегласці да 1 тыс. кіламетраў.
- Warmate    WB Group ().
Беспілотнік-камікадзэ Warmate вытворчасці польскай кампаніі WB Group (ілюстрацыя).крыніца: WB Group

Польскае войска ў бліжэйшыя дні пачне выпрабаванні ўдарных беспілотнікаў вялікай далёкасці. Як паведамляе Forsal.pl, Міністэрства нацыянальнай абароны хоча праверыць, ці здольная польская прамысловасць стварыць сістэмы для дакладнага паражэння цэляў на адлегласці да 1 тыс. кіламетраў.

Пра планы заявіў намеснік міністра абароны Цэзары Томчык. Паводле яго, выпрабаванні павінны паказаць не толькі тэхнічныя магчымасці беспілотнікаў, але і тое, ці можна будзе вырабляць іх у вялікай колькасці пры прымальным кошце. «Далей. Дакладней. У вялікім маштабе. За прымальны кошт», — напісаў Томчык у X.

Выпрабаванні з'яўляюцца часткай канцэпцыі Deep Precision Strike, якая прадугледжвае здольнасць наносіць дакладныя ўдары па аб'ектах у глыбокім тыле патэнцыйнага праціўніка. У польскім выпадку галоўнай пагрозай застаецца Расія.

На першым этапе беспілотнікі правераць на палігоне, а пасля, калі яны будуць адпавядаць патрабаванням, — у спецыяльна вызначаных паветраных калідорах.

Сярод магчымых сістэм называюць польскі FlyFocus Striker — боепрыпас, які баражуе, з заяўленай далёкасцю да 1 тыс. кіламетраў і баявой часткай каля 40 кг. Пры гэтым Польшча ўжо мае амерыканскія ракеты JASSM-ER з падобнай далёкасцю. Новыя беспілотнікі павінны дапоўніць гэтыя імпартныя, даражэйшыя сістэмы і дазволіць выкарыстоўваць дальнабойную зброю ў значна большай колькасці.

эж