Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Антымігранцкія настроі, эканамічная сітуацыя, настальгія па ГДР — прычыны перамогі «Альтэрнатывы для Германіі»

08.09.2026 10:05
«Альтэрнатыва для Германіі» трыумфуе ў Саксоніі-Ангальце, атрымаўшы 44,1% галасоў. Рост уплыву партыі можа мець значэнне далёка за межамі Германіі. Што азначае гэты вынік для Польшчы і НАТА? 
Рэакцыя на вынікі апытанняў на выхадзе з выбарчых участкаў PAP/EPA/FILIP SINGER

Гэтая ўльтраправая партыя набрала амаль 44% галасоў на парламенцкіх выбарах федэральнай зямлі Саксонія-Ангальт. «АдГ» аб'явіла аб спробе сфарміраваць урад, а таму ідзе пошук асобных дэпутатаў ад іншых партый. Калі б ёй гэта ўдалося, партыя ўпершыню сфармавала б урад у федэральнай зямлі.

З польскага пункту гледжання найбольш важным з’яўляецца тое, якія палітычныя наступствы можа мець перамога «АдГ». Ключавыя рашэнні ў пытаннях знешняй палітыкі, бяспекі і абароны застаюцца ў кампетэнцыі федэральнага ўрада. Нават калі б «АдГ» сфармавала ўрад у Саксоніі-Ангальце, яе магчымасці ўплываць на знешнюю палітыку Германіі былі б абмежаваныя. Гэта, аднак, не азначае, што такі ўрад будзе абыякавы з пункту гледжання Польшчы.

«Альтэрнатыва для Германіі» — прарасійская партыя, якая негатыўна ставіцца да Украіны і непрыхільна ставіцца да Польшчы. Было шмат пагардлівых выказванняў у бок Польшчы, у прыватнасці пра пакуты палякаў падчас Другой сусветнай вайны.

Вынік «АдГ» таксама можа мець значэнне для палітыкі Германіі ў дачыненні да Расіі і Украіны, лічыць доктар Агнешка Брыц з Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні:

 Пра вайну ва Украіне «АдГ» кажа  гэта не наша вайна. Пра палітыку ў дачыненні да Расіі Альтэрнатыва кажа – трэба яе перазагружаць, як і трэба перазагружаць «Паўночны паток-2». Мігранты – найлепш цалкам ад іх пазбавіцца. Гэта канфлікт, які на руку Расіі, бо яго можна стала накручваць. «АдГ» падрывае нямецкую палітычную сілу з сярэдзіны. З пункту гледжання Польшчы, яе адкрыта прарасійскі напрамак, адмова мілітарнай падтрымкі для Украіны, палітыкі партыі таксама выказвалі спрэчныя меркаванні на тэму польска-нямецкай мяжы. Больш папулісцкая палітыка Германіі на ўзроўні федэральных земляў будзе велізарнай праблемай для ўлад у Варшаве.

У выпадку стварэння большасці прэмʼер-міністр Саксоніі-Ангальт ад «АдГ» будзе ўваходзіць у Бундэсрат, палату, якая прадстаўляе федэральныя землі. Гэта азначала б увядзенне прарасійскага, антыўкраінскага і часткова антынатаўскага наратыву да ўзроўню, на якім партыя пакуль не была прадстаўлена.

Найбольш характэрным элементам праграмы «Альтэрнатывы для Германіі» зʼяўляецца міграцыйная палітыка. Партыя хоча рашуча абмежаваць міграцыю, узмацніць ахову межаў і дазволіць федэральным землям аднавіць большы кантроль над палітыкай прадастаўлення прытулку. Пры гэтым палітыкі партыі не заклікаюць цалкам спыніць міграцыю. Яны пагаджаюцца прымаць кваліфікаваных рабочых, але ў адпаведнасці са строгімі крытэрамі і патрэбамі нямецкай эканомікі.

Планы партыі ідуць далей. Сустаршыня «АдГ» Эліс Вайдэль таксама заявіла аб выхадзе Германіі з Шэнгенскай зоны і закрыцці яе межаў.

Былы пасол Польшчы ў Германіі Анджэй Бірт называе чарговыя прычыны поспеху партыі. Ён лічыць, што вырашальным фактарам перамогі партыі «Альтэрнатыва для Германіі» ў Саксоніі-Ангальт стала эканамічная сітуацыя.

На гэтай федэральнай зямлі знаходзіцца хімічная прамысловасць, якая нядаўна сутыкнулася з цяжкасцямі на рынку. Дыпламат адзначае, што Саксонія-Ангальт  невялікая федэральная зямля, і ў апошнія гады чвэрць яе насельніцтва зʼехала. У цяперашні час там жыве больш за два мільёны чалавек.

 Там пануе расчараванне, якое складаецца з двух элементаў. Першы  актуальная эканамічная сітуацыя, а другі  ранейшае пачуццё, якое там пануе ў многіх усходніх землях, што, нягледзячы на аб’яднанне Германіі, аб якім яны марылі і да якога імкнуліся, ГДР была «захоплена» заходнімі калегамі, што на сваёй уласнай тэрыторыі яны  грамадзяне другой катэгорыі.

Як адзначае Анджэй Бірт, «АдГ» можа сфармаваць рэгіянальны ўрад з дапамогай папулісцкай левай партыі, якая заняла на выбарах апошняе месца, Sahry Wagenknecht, якая таксама мае антыўкраінскія настроі.

 Пройдзе зачыстка ў лакальных СМІ  галоўнымі лакальнымі медыя там з’яўляюцца тэлебачанне і радыё MDR (Mitteldeutscher Rundfunk). Партыя дазволіла б распаўсюджваць прапаганду, шкодную для Еўропы, Германіі, а значыць і Польшчы, што трэба хутка дамовіцца з Пуціным і перастаць дапамагаць Украіне.


Мітынг ля Брандэнбургскіх варот у Берліне, Германія Мітынг ля Брандэнбургскіх варот у Берліне, Германія

Гісторык і палітолаг з вучэльні Корчака, прафесар Аркадыюш Стэмпін лічыць, што настальгія па спакойных часах ГДР з’яўляецца адной з прычынаў перамогі «Альтэрнатыва для Германіі» ў Саксоніі-Ангальце на выбарах у Ландтаг. Госць Polskie Radio 24 падкрэсліў, што разам з тым большасць негатыўных успамінаў з тых часоў была выкрасленая з памяці:

 Настальгія за спакойных, добрых часах, праўда разбаўленая камуністычнай дубінкай Эрыха Хонекера, выкінута з памяці, а пакінутая бяспечныя сацыяльныя дэкады, калі ўсходне-нямецкая дзяржава ад калыскі да труны клапацілася пра свайго грамадзяніна. Прыняцце адказнасці за сваё ўласнае жыццё, на свабодным капіталістычным рынку не для ўсіх з’яўляецца шчаслівым рашэннем. Гэтыя людзі адчуваюць сябе кінутымі вялікай палітыкай.

«Альтэрнатыва для Германіі» была заснавана ў 2013 годзе. Яе пачатак быў зусім іншым, чым сённяшні вобраз палітычнай партыі. Партыя засяроджвалася перш за ўсё на крытыцы еўра і эканамічнай палітыкі. Яна спалучала ліберальны падыход да эканомікі з кансерватыўнымі сацыяльнымі поглядамі. Адным з яе заснавальнікаў быў эканаміст Бернд Луке.

У наступныя гады «АдГ» пачала рухацца ўсё больш і больш направа. Асабліва пасля міграцыйнага крызісу 2015 года міграцыйная палітыка і палітыка надання прытулку сталі галоўнымі тэмамі партыі. У 2017 годзе партыя ўпершыню прайшла ў Бундэстаг з двухзначным вынікам.

Пазней у партыі набылі ўплыў больш радыкальныя колы. Сёння «Альтэрнатыва для Германіі» класіфікуецца як правапапулісцкая партыя, у яе шэрагах таксама моцныя ўльтраправыя тэндэнцыі. Яе праграма спалучае ў сабе нацыяналізм, сацыяльны кансерватызм, нязгоду з часткай палітыкі ЕС і выразна абмежавальны падыход да міграцыі.

ав