Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Анджэй Пачобут: Што б там не казалі, Польшча – краіна добрых людзей

09.09.2026 09:45
Былы палітвязень шчыра распавядае пра Польшчу, сустрэчу з Папам Львом XIV, а таксама пра стан свайго здароўя і псіхікі пасля гадоў турмы.
Анджэй Пачобутfacebook.com/andrzej.poczobut.9

— Маральна трэба быць гатовым да такога сцэнару. Не хачу выкарыстоўваць гучных слоў, але думаю, што я гатовы. Калі ўлады вырашаць, што трэба паўтарыць гэтую гісторыю, то я гатовы паўтарыць яе зноў. Трэба быць сабой, — адказаў Анджэй Пачобут на пытанне, ці баіцца ён зноў трапіць у турму пасля вяртання ў Беларусь.

У інтэрв'ю агенцтву KAI беларускі журналіст, актывіст польскай меншасці і былы палітвязень рэжыму Лукашэнкі шчыра распавядае пра Польшчу, сустрэчу з Папам Львом XIV, а таксама пра свой стан здароўя і псіхікі пасля гадоў у турме.

— Дзіўна, што мне даводзіцца столькі разоў гэта тлумачыць, — рэагуе Пачобут на пытанне аб прычынах вяртання ў Беларусь.  У 2021 годзе, калі было арыштавана кіраўніцтва Саюза палякаў у Беларусі, калі ў сядзібе арганізацыі прайшлі ператрусы, забралі абсталяванне і кампутары, здавалася, што ўсё разваліцца, і што ў верасні бацькі проста не адправяць сваіх дзяцей у школы, якія дзейнічаюць пры СПБ. Аднак прыйшоў верасень і толькі некалькі чалавек адмовіліся, а школы, як заўсёды, былі перапоўненыя дзецьмі. Усе баяліся, але прыходзілі, і ўсе трымаліся разам. Я частка гэтага руху, частка Саюза палякаў у Беларусі,  кажа Пачобут.  Усё гэта было як сон,  успамінае актывіст.  Раптам я перанёсся з аднаго свету ў іншы. Гэта зусім іншая атмасфера. Я адчуваю сябе і заўсёды адчуваў сябе вельмі добра ў Польшчы. Колькі часу я б не быў далёка ад Польшчы, то я заўсёды адчуваю ўнутранае жаданне паехаць і наведаць яе. Мне падабаецца Варшава, мне падабаецца Беласток, Сопат, Аполе, Кракаў. Кожны з гэтых гарадоў мае сваю атмасферу і непаўторнае адчуванне. У цэлым Польшча прыгожая, і, нягледзячы на нашу трагічную гісторыю, калі мы глядзім на сённяшнюю Польшчу, у яе ёсць усё. Хочаце мора? Там мора! Горы? У вас ёсць горы! Лес, азёры, нават пустыня! І што б не казалі, як бы не скардзіліся, Польшча — краіна добрых людзей,  кажа былы палітвязень.

Ён шчыра адказвае таксама на пытанні пра свой псіхічны стан.

 Без сумневу, гэта не так проста. Часам у мяне было адчуванне, што ўсё вакол мяне  гэта сон, і я хутка зноў прачнуся ў халоднай камеры № 2, сам-насам са сваімі думкамі. Таксама няпроста аднавіць сямʼю. Калі цябе доўга няма, на тваё месца прыходзіць пустэча і ўсе павольна да яе прызвычайваюцца, а раптам я зноў зʼяўляюся. Між тым, для мяне на працягу гэтых пяці гадоў час спыніўся і жыццё па сутнасці стаяла на месцы, а тут яно пралятала з неверагоднай хуткасцю. Ведаеце, я размаўляў са сваімі сябрамі ў турме, і яны кажуць, што большасць шлюбаў распадаецца пасля такога досведу. Разбіты кубак проста не паправіш, таму ўсё проста трэба сабраць назад,  кажа Анджэй Пачобут.

Ён расказвае пра выключнае ўражанне ад візіту ў Ватыкан і сустрэчы з Папам рымскім Львом XIV, тым больш, што візіт праходзіў у атмасферы сакрэтнасці.

 Ну, вядома, уладам Беларусі не падабаецца мая дзейнасць, і калі б яны ведалі загадзя, магчыма, прынялі меры, каб прадухіліць такі візіт. Каб пазбегнуць такой сітуацыі, усё трымалася ў сакрэце. Яны ўспрымаюць усё як змову і падрыўную дзейнасць. Думаю, менавіта так яны ўспрымаюць мой візіт у Ватыкан,  дадаў Анджэй Пачобут у размове з журналістам KAI Вальдэмарам Пясэцкім.

KAI/аз

Святлана Ціханоўская пра вяртанне Пачобута: У Беларусі сітуацыя не змянілася — рэпрэсіі працягваюцца

08.09.2026 14:25
Сёння стала вядома, што перад поўднем Анджэй Пачобут перасек польска-беларускую мяжу.

Сябар Пачобута: Анджэй застанецца ў Беларусі каля тыдня

08.09.2026 15:35
Барташ Вяліньскі паведаміў, што Пачобут падарожнічае з амерыканскай візай у пашпарце.