Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Павел Латушка: Важна, што перамовы пра вызваленне палітвязняў будуць працягвацца

16.09.2026 17:17
Дваццаць пяць палітвязняў выйшлі з-за кратаў. Іх цёпла сустрэлі ў Вільні. Мы вельмі рады за ўсіх іх і за іх родных. Чакалася, што вызваленых будзе значна больш. Пракаментаваць сітуацыю мы папрасілі кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушку.
Аўдыё
  • Павел Латушка пракаментаваў сённяшняе вызваленне палітвязняў
 ,   25  16.09.2026
Людміла Чэкіна, адна з 25 вызваленых 16.09.2026крыніца: БАЖ

Спадар Латушка падзякаваў спецпрадстаўніку Адміністрацыі прэзідэнта Дональда Трампа за вызваленне палітвязняў. Ён падкрэсліў, што гэта былі даволі цяжкія перамовы, і гэтым разам Лукашэнка вёў сябе па-хамску, нават дазволіў сабе пагрозы на адрас аднаго з прадстаўнікоў амерыканскай дэлегацыі.

Павел Латушка параўнаў сённяшні гандаль палітвязнямі з тым, як дзейнічала кіраўніцтва ГДР, калі прадавала сваіх палітвязняў за заходненямецкія маркі, тавары і нафтапрадукты.

Пры гэтым спадар Латушка шчыра вітае вызваленні нават на такіх умовах. Але падкрэслівае, што час не на баку зняволеных.

— Акрамя таго, варта ўлічваць знешнепалітычныя рызыкі. Мы пакуль не ведаем, як пройдуць выбары ў Кангрэс ЗША, ці будзе падоўжаны мандат спадара Коўла, як будзе развівацца сітуацыя з агрэсіяй Расіі супраць Украіны, ці будзе ўцягнутая Беларусь у гарачую фазу вайны, ці Лукашэнка будзе далей дапамагаць Расіі дэстабілізаваць сітуацыю ў еўрапейскіх краінах.

Хачу быць аптымістам і верыць, што ў амерыканскай дыпламатыі хопіць аргументаў, каб дабіцца таго, пра што пісаў Трамп у лістах — вызвалення ўсіх закладнікаў.

Што гэтаму можа паспрыяць? Толькі працяг моцнага ціску на рэжым.

— Лукашэнка будзе вызваляць палітвязняў толькі, калі будуць інструменты ціску. Амерыканцы не вельмі хацелі ўводзіць санкцыі супраць беларускага калію і Беллесбумпрама. Так, Лукашэнка падвышае кошт жыцця. Ён хацеў бы зняцця санкцый з нафтахімічнай сферы, з усіх васьмі банкаў.

У руках амерыканцаў яшчэ застаюцца 250 санкцый, з іх сотня тычыцца прадпрыемстваў, канцэрнаў і сектароў гаспадаркі.

Амерыканцы паставілі пытанне: пакуль вы не спыніце рэпрэсіі няма сэнсу здымаць санкцыі.

Лукашэнка можа праіграць, час не на яго баку. Амерыканцы могуць вярнуць усе санкцыі. Але я б гэтага не хацеў, я б хацеў, каб былі вызваленыя ўсе палітвязні.

У чым заключаецца стратэгія беларускіх дэмакратычных сілаў па санкцыях і вызваленні палітвязняў? Ці ўсе палітвязні застануцца ў Літве, альбо частка прыедзе ў Польшчу. Ці гатовыя ўсе структуры, у тым ліку дзяржаўныя Літвы і Польшчы да прыняцця новай партыі палітвязняў.

Пра ўсё гэта і не толькі слухайце ў нашым аўдыё.

Аксана Колб

Анатоль Лябедзька: Мы будзем святкаваць, але мы не ўбачым роспач тых, хто чакаў, а родныя не выйшлі

16.09.2026 13:55
Па выніках перамоваў Джон Коўл паведаміў, што гэта не канец, што бакі працягнуць працу па вырашэнні пытанняў, якія застаюцца.