— Ваш выбар і ваша воля яшчэ раз прадэманструюць, што мільёны людзей стаяць за нашымі салдатамі, што мы — адзіная нацыя, аб'яднаная агульнымі каштоўнасцямі, гістарычнай памяццю і любоўю да нашай радзімы, — заявіў Уладзімір Пуцін у сваім звароце ў сераду.
Ён абвясціў, што ўпершыню жыхары «Наваросіі», гэта значыць акупаваных тэрыторый Украіны, будуць галасаваць на выбарах у Дзяржаўную думу.
Журналістка Аксана Колб перакананая, што нічога пасля выбараў у Думу не памяняецца.
— У палітычнай сістэме Расіі выбары ў Думу нічога не зменяць, бо нават умоўна апазіцыйныя структуры не былі дапушчаны да выбараў. Пэўныя элементы прамовы Пуціна сведчаць аб тым, што працэс нейкі ўнутры ідзе, што ёсць пагроза цэласнасці Расійскай Федэрацыі. Другі пасыл — паводле апытанняў даволі мала людзей збіралася галасаваць. Па выніках можна будзе паглядзець, якія працэсы там ідуць. Хоць з улікам закрытасці інфармацыйнай прасторы, цяжка атрымліваць сапраўдную інфармацыю.
PAP/EPA/MAXIM SHIPENKOV
Большасць расіян ідэалагічна падтрымлівае сістэму, дадае палітолаг Павел Усаў.
— Немалая частка расіян прагаласуе за «Адзіную Расію», хоць пытанне, колькі працэнтаў яны намалююць. Для Пуціна вельмі важнай была мабілізацыя насельніцтва. У розных роліках не гаварылася ні пра сацыяльныя, ні пра эканамічныя праблемы, а толькі пра тое, што трэба працаваць на перамогу, што жывем у цяжкія часы, трэба ваяваць з Захадам. То бок мілітарысцкая рыторыка. Мушу канстатаваць, што вялікая колькасць насельніцтва, асабліва ў рэгіёнах, індактрынаваная. Прымітывізм вельмі вялікі, не трэба думаць, што большасць насельніцтва думае інакш. Людзі могуць праігнараваць выбары, бо разумеюць, што яны нічога не зменяць, але ідэалагічная яны сістэму падтрымліваюць.
Поўная размова — у далучаным гукавым файле.
слухайце аўдыё