Ірландыя, якая цяпер кіруе працамі Еўрасаюза, пад вечар у аўторак паведаміла аб выйсці з тупіка і дамоўленасці аб падаўжэнні санкцый ЕС супраць Расіі. Паседжанні амбасадараў краін-членаў ЕС пераносіліся некалькі разоў, паколькі бакі не маглі знайсці кампраміс. А само рашэнне павінна ыбло быць прынята да поўначы аўторак, калі пакет санкцый пераставаў дзейнічаць.
Гаворка ідзе пра чорны спіс ЕС, які забараняе ўезд у ЕС і блакуе актывы амаль трох тысяч фізічных асоб, кампаній і арганізацый. Кампраміс прадугледжвае выключэнне з чорнага спісу ЕС двух уплывовых расійскіх алігархаў – Алішэра Усманава і Міхаіла Фрыдмана. Узамен санкцыі будуць падоўжаны на поўныя тры гады замест ранейшых шасці месяцаў.
На палёгкі для двух расійскіх алігархаў да канца не пагаджалася Латвія, аднак у рэшце рэшт яна не заблакавала рашэнне. Яна ўстрымалася ад голасу і заявіла аб увядзенні ўласных нацыянальных санкцый супраць абодвух алігархаў. Гэта вельмі складаны кампраміс для многіх краін.
Рашэнне прымалася доўга і цяжка. Пра кулісы расказвае карэспандэнтка Польскага радыё ў Бруселі Беата Пламецка. Яна нагадвае, што тэрмін прыняцця рашэння ўжо адзін раз падаўжаўся, бо на самой справе санкцыі пасля нападу Расіі на Украіну падаўжаліся ў сярэдзіне верасня і сярэдзіне сакавіка, кожныя шэсць месяцаў.
Тэрмін прыняцця рашэння быў 15 верасня. Але на мінулым тыдні дзяржавы-члены далі сабе яшчэ тыдзень на дасягненне пагаднення.
- Спачатку Славакія заявіла, што пагодзіцца падоўжыць санкцыі, калі з іх спісаў будуць выключаны два ўплывовыя расійскія алігархі, блізкія да Пуціна і тыя, хто таксама фінансуе яго вайну ва Украіне, Алішэр Усманаў і Міхал Фрыдман. Гэта было патрабаваннем Віктара Орбана на працягу некалькіх гадоў, калі ён быў прэм'ер-міністрам Венгрыі, але тады ён не прабіў мур ЕС. Цяпер гэты мур некалькі разваліўся, бо высветлілася, што на Францыю, праўдападобна, ціснуў Азербайджан, каб выключыць Усманава са спісу. Узамен Азербайджан вызваліць з турмы некалькіх грамадзян Францыі. І Люксембург заявіў, што калі Усманава выкрэсляць, то трэба і Фрыдмана, тым больш што ў судзе Люксембурга разглядаецца скарга на санкцыі ЕС, пададзеная Фрыдманам. Люксембург баіцца, што ў яго не будзе грошай на выплату кампенсацыі. Гэтыя трое ў рэшце рэшт вымусілі палёгкі для Усманава і Фрыдмана. Ірландыя, каб супакоіць тыя краіны, якім гэта не спадабалася, а гэта пераважная большасць, вырашыла, што санкцыі будуць падоўжаны не на шэсць месяцаў, як гэта было з пачатку расійскага нападу, а на тры гады. Такім чынам, наступная праблема з магчымым падаўжэннем або патэнцыйным чорным спісам будзе толькі праз тры гады.
Беата Пламэцка прызнае: большасць краін лічыць, што гэта не добра, што такіх рэчаў рабіць нельга, што нельга здымаць санкцыі, што нельга алігархаў выключыць са спісу, асабліва цяпер, калі Расія ўзмацняе свае атакі.
Хоць за выключэнне з санкцыйнага спісу выступалі толькі тры краіны, і беручы пад увагу рост папулярнасці ўльтраправых сіл у Еўропе, як «Альтэрнатвы для Германіі», гэта кепская навіна. Яна прымушае задаць пытанне, ці Еўропа далей гатовая супрацьстаяць Расіі – гаворыць прафесар Артур Роланд Казлоўскі, Універсітэт WSB Merito.
- Голас, на якім Пуціну вельмі залежыла, набірае сілу і атрымлівае моц у розных, скажам, мясцовых ці нацыянальных парламентах. І ў гэтым сэнсе сітуацыя сапраўды змяняецца. Мы чулі, як вакольнымі шляхамі можна даць сілу голасу, блізкага да таго, які хоча пачуць Крэмль. Мы прызвычаіліся да таго, што Венгрыя настойвае на адмене санкцый, але Францыя... Што ж, гэта, верагодна, надзея на змены, бо ўплыў Расіі на палітыку розных краін Еўропы для нас не зʼяўляецца чымсьці новым. У рэшце рэшт, на папярэдніх прэзідэнцкіх выбарах Мары Ле Пэн дэ-факта была вымушана тлумачыцца ў справе крэдыту, які яна атрымала ў расійскім банку, кажучы, што яна яго выплачвае. Але гэта быў вельмі льготны крэдыт, і ў пэўным сэнсе гэта, верагодна, быў спосаб пакупкі паслугі. Сёння мы бачым, што яна лідзіруе ў апытаннях грамадскай думкі на прэзідэнцкіх выбарах у Францыі ў наступным годзе. Францыі, Германія – гэта вельмі важныя краіны, якія аказваюць значны ўплыў на тое, як Еўрапейскі Саюз падтрымлівае Украіну. Макрону і Мерцу цяжка канкураваць з групамі, якія раней лічыліся вельмі радыкальнымі, ультраправымі, але мы бачым, што голас апошніх становіцца ўсё больш выразным і, з вялікай верагоднасцю, можа паўплываць як на дапамогу ад гэтых краін Украіне, так і ад Еўрапейскага Саюза ў цэлым у не такой ужо далёкай будучыні.
Для многіх пасыл гэтых сіл спакуслівы: купляць газ там, дзе сама танна, не задумваючыся над геапалітычнай мазаікай. Менавіта такія заявы пасля апошняй перамогі зрабіў прадстаўніr «АдГ» Ульрых Сігмундс. Прафесар Артур Роланд Казлоўскі звяртае ўвагу, што асабліва ва ўсходняй частцы Германіі, былой ГДР праяўляецца пэўны сентымент да мінулых часоў.
- Ён мае дзіўнае паходжанне, але ён існуе. Да Расіі тут не ставяцца негатыўна, і нямецкая прамысловасць з радасцю прыняла б гэты танны і бяспечны газ – менавіта так яго ўспрымаюць многія людзі ў Германіі. Але калі казаць пра Францыю, то, хоць газаправод «Паўночны паток» туды не дайшоў, то французскія кампаніі, здаецца, усё яшчэ купляюць звадкаваны прыродны газ, а прынамсі да нядаўняга часу напэўна куплялі ў Расіі. Такім чынам, санкцыі – гэта вельмі зразумелае слова, якое абмяжоўвае пэўны абʼём супрацоўніцтва, але яны не спынілі цалкам супрацоўніцтва з Расіяй. І надзеі на тое, што яны ўсё яшчэ могуць атрымаць ад гэтага эканамічную выгаду, вельмі моцныя. Адпаведна, вядома, таксама з боку груп, чые сувязі і фінансаванне з Расіяй, верагодна, існуюць, бо ёсць розныя прыклады ў розных краінах, і, безумоўна, ёсць гэтаму доказы. Такім чынам, акрамя таго, што Пуцін вядзе ваенную вайну супраць Украіны на ўкраінскім фронце, службы бяспекі краіны таксама працуюць над тым, каб заслужыць прыхільнасць у Еўропе, падтрымліваючы радыкальныя групы. У сваю чаргу сёння бачна, што расіяне становяцца прымальнымі для пэўных сацыяльных груп.
Што гэта за санкцыі? Фізічныя і юрыдычныя асобы, уключаныя ў спіс, у першую чаргу падпадаюць пад: замарожванне актываў у ЕС (банкаўскіх рахункаў, акцый, нерухомасці і іншых актываў, размешчаных у ЕС), забарону на ўезд у ЕС або транзіт праз ЕС, а таксама забарону на прадастаўленне фізічным асобам і кампаніям ЕС фінансавых і эканамічных рэсурсаў. У спіс уваходзяць, сярод іншых, расійскія палітыкі, вайскоўцы, алігархі, прадпрымальнікі, якія падтрымліваюць расійскую ваенную прамысловасць, і арганізацыі, звязаныя з агрэсіяй супраць Украіны.
З 23 верасня гэтыя абмежаванні не тычацца Алішэра Усманава і Міхаіла Фрыдмана.
ав