Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Большасць палякаў не жадаюць, каб прэзідэнт Наўроцкі сустрэўся з Пуціным

09.10.2026 17:04
«Большасць палякаў мае выразную пазіцыю адносна агрэсіі Расіі супраць Украіны, імперскага характару палітыкі Крамля».
   ( -    ).
Прэзідэнт Караль Наўроцкі (тут - падчас візіту на Філіпінах).PAP/Mikołaj Bujak/KPRP

Паводле дадзеных апытання даследчага цэнтра IBRiS, праведзенага па замове газеты «Rzeczpospolita», 63,5% палякаў выступаюць супраць магчымай сустрэчы паміж прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім і Уладзімірам Пуціным падчас саміту G20. Выданне паведамляе, што амаль 30 адсоткаў рэспандэнтаў падтрымліваюць такую ​​сустрэчу, а 6,8% апытаных не маюць на гэты конт пэўнага меркавання.

— Большасць палякаў мае выразную пазіцыю адносна агрэсіі Расіі супраць Украіны, імперскага характару палітыкі Крамля і пагрозы, якую Расія ўяўляе для бяспекі нашага рэгіёна, — падкрэслівае прафесар Аркады Жэгоцкі (Arkady Rzegocki), былы пасол Польшчы ў Лондане і Дубліне.

Ён каментуе таксама той факт, што прыкладна адна трэцяя апытаных лічыць такую ​​сустрэчу магчымай. На думку былога дыпламата, гэта можна растлумачыць перакананнем, што каналы камунікацыі варта падтрымліваць нават з палітычным сапернікам.

нг