Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Святлана Ціханоўская: Немагчыма адцягнуць Лукашэнку ад Пуціна. Давайце не будзем мець ілюзій

12.10.2026 16:40
У межах Варшаўскага форуму па бяспецы адбыўся круглы стол «Беларусь: поўнамаштабная мілітарызацыя».
Аўдыё
  • Святлана Ціханоўская: Немагчыма адцягнуць Лукашэнку ад Пуціна. Давайце не будзем мець ілюзій
       , , 12.10.2026
Святлана Ціханоўская на Варшаўскім форуме па пытаннях бяспекі, Варшава, 12.10.2026фота: Прэс-служба С.Ціханоўскай

Дыскусію арганізавалі ў партнёрстве з Германскім фондам Маршала (GMF) і BELPOL. У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 40 гасцей, сярод якіх эксперты ў сферы міжнароднай і еўрапейскай бяспекі.

На сустрэчы выступіла Святлана Ціханоўская. Яна агучыла сваю пазіцыю: мілітарызацыя Беларусі і паглыбленне яе інтэграцыі ў расійскую вайсковую сістэму ствараюць пагрозу для ўсёй Еўропы.

— Па-першае, я ўдзячна за магчымасць арганізаваць такую сустрэчу, бо нам важна данесці да нашых партнёраў, што Беларусь — гэта не толькі гуманітарны кейс, але і кейс па бяспецы.Калі ва ўладзе Лукашэнка, то наша краіна заўсёды будзе выкарыстоўвацца Расіяй для эскалацый, для правакацый не толькі ў бок Украіны, але і ЕС. На івэнце быў прадстаўлены рэпорт аўтарства BELPOL, дзе тлумачылася пра мілітарызацыю Беларусі, як Беларусь выкарыстоўваецца ў расійскай ваеннай машыне, што беларускія прадпрыемствы выпускаюць вырабы для ваеннай расійскай машыны, што выкарыстоўваецца інфраструктура Беларусі, антэны, рэтранслятары. Ёсць магчымасці размяшчэння ядзернай зброі, «Арэшніка». Заўсёды, калі Пуцін захоча і Лукашэнка дасць згоду, наша краіна будзе выкарыстоўвацца для атакі на Украіну, ці краіны НАТА. Усё гэта трэба было данесці да нашых партнёраў, бо ўсё яшчэ ёсць наратыў, як даць Лукашэнку большае поле манёўра, каб не дапусціць поўнай эскалацыі з боку Беларусі. Наша пазіцыя наступная: Лукашэнка гатовы прадаць суверэнітэт, незалежнасць, толькі каб дагадзіць Пуціну, бо Пуцін выратаваў яго ў 2020 годзе. Лукашэнка зарабляе грошы на крыві ўкраінцаў. То бок немагчыма іх раз’яднаць, адцягнуць Лукашэнку ад Пуціна. Давайце не будзем мець такіх ілюзій.


Мацвей Купрэйчык, BELPOL Мацвей Купрэйчык, BELPOL

BELPOL прэзентаваў аналітычны даклад пра поўную мілітарызацыю Беларусі. Зараз рэжым Лукашэнкі робіць усё магчымае, каб выконваць загады Масквы, а гэта азначае вялікую небяспеку для еўрапейскіх краін у будучыні, гаварыў Мацвей Купрэйчык з BELPOL.

— Трэба адзначыць, што сродкі, якія Масква ўкладвае ў мадэрнізацыю інфраструктуры ў Беларусі, неімаверныя. Для краіны, якая не плануе ўдзельнічаць у вайне, гэта інфраструктура цалкам непатрэбная. Таму, па-першае, трэба адзначыць, што рэжым Лукашэнкі рыхтуе грамадства і краіну да саўдзелу ў паўторнай агрэсіі на Украіну ці да новай агрэсіі супраць балтыйскіх краін. Па-другое, грамадству трэба быць падрыхтаваным, што рэжым будзе здзяйсняць такія крывавыя акты супраць беларусаў. Верагодна, у яго ёсць планы адпраўляць беларусаў ваяваць на баку Расіі.

Гаворачы пра канкрэтны прыклад мілітарызацыі Мацвей Купрэйчык сказаў, што гэта добра бачна на прыкладзе беларускай чыгункі.

— Зараз выкарыстоўваецца вельмі шмат сродкаў для мадэрнізацыі беларускай чыгункі, каб яна была здольная перавозіць больш цяжкай тэхнікі, вагонаў, загружаных ракетамі, снарадамі і т.д. Таксама будуецца інфраструктура, якая дапамагае ад вайсковых складоў перавозіць больш грузаў бліжэй да поля бою.

Вайна ва Украіне стала адной з ключавых тэм варшаўскай канферэнцыі. Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск на канферэнцыі папярэджваў аб недапушчэнні скажэння рэальнасці і апраўдання агрэсіі Расіі супраць Украіны. Кіраўнік урада падкрэсліў, што Еўропа не павінна мець ілюзій адносна адказнасці Расіі за вайну.

слухайце аўдыё

ав