Гэтымі днямі ў Варшаве праходзіць Форум бяспекі, які сабраў лідараў шматлікіх краін. Ці адрозніваецца гэты форум ад іншых падобнага роду?
— Гэта даволі маштабнае мерапрыемства, я прымаю ўдзел у ім ужо другі раз. Першы быў у 2024 годзе. І тое, што магу назіраць а гэты час, змены адбываюцца. Самі ўдзельнікі сталі выступаць з больш рашучымі заявамі і прамовамі. Даклады сталі больш канкрэтнымі.
Вельмі адметным быў выступ генерала Грынкевіча, галоўнакамандуючага сіламі НАТА ў Еўропе, які сказаў, што ў выпадку агрэсіўных дзеянняў з боку Расійскай Федэрацыі ці рэжыма беларускага, НАТА гатова на неадкладны ўдар па месцах дыслакацыі агрэсара. Там нават названы былі канкрэтныя мэты: Беларусь і Санк-Пецярбург і Калінінград.
Гэта толькі заявы. Ці здольныя такія канферэнцыі сапраўды вырашаць пытанні бяспекі?
— РФ ствараючы правакацыі карыстаецца слабымі месцамі, як ў еўрапейскіх нацыянальных заканадаўствах, так і агулам у бяспекавых падыходах у Еўропе. Бо перш за ўсё еўрапейцы нацэленыя на тое, каб прадухіліць і не даць пашырыцца крызісу, каб вырашаць пытанні дыпламатычнымі сродкамі і не дапусціць эскалацыі, вырашаць пытанні шляхам кансэнсусу. Гэта слабы бок дэмакратыі.
Але ёсць ужо пазітыўныя зрухі. Краіны ўсходняга флангу ўжо разумеюць небяспеку, якая дыхае на іх. Яны пачынаюць уключаць працэдуры ўзаемадзеяння на нацыянальным узроўні.
Вы сапраўды лічыце, што Расія мае зараз рэсурсы, каб пачаць яшчэ адну вайну?
— РФ зараз кіруецца дактрынай Герасімава пра гібрыдную вайну. Такая вайна прадугледжвае як кінетычныя, так і некінетычныя формы ўздзеяння. Зараз мы бачым як актывізавалася расійская агентура па ўсёй Еўропе. Яны ствараюць вобраз ворага, і ставяць сваімі цэлямі для атакаў тыя вытворчасці, якія аказваюць вайсковую дапамогу Украіне. А сама рэакцыя краін НАТА даволі слабая, яна не спыняе, а наадварот заахвочвае да новых правакацый.
Чаму ўсё больш беларусаў ваююць на баку Расіі? Ці змогуць украінскія атакі на дата-цэнтры Яндэкса спыніць плынь расійскай прапаганды? Адказы на гэтыя пытанні слухайце ў нашым аўдыё.
Аксана Колб