Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Радаслаў Сікорcкі: Венесуэла, Бразілія, Сербія. Сёння радыкальным правым сумненька 

26.10.2026 11:04
Так дыпламат пракаментаваў палітычныя падзеі ў трох краінах, у тым ліку перамогу сербскай апазіцыі на датэрміновых парламенцкіх выбарах.
    , , 25  2026 .
У выбарчым штамбе Студэнцкага руху, Белград, 25 кастрычніка 2026 г. Photo: EPA/ANDREJ CUKIC

— Венесуэла, Бразілія, Сербія. Сёння радыкальным правым будзе сумненька, — напісаў віцэ-прэм'ер, міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ў сацыяльнай сетцы X.

Так дыпламат пракаментаваў палітычныя падзеі ў трох краінах, у тым ліку перамогу сербскай апазіцыі на датэрміновых парламенцкіх выбарах.

Выбарчы спіс «Студэнты перамагаюць» атрымаў 52,9% галасоў і 140 месцаў у Cкупшчыне — аднапалатным парламенце Сербіі. Прыхільнікі былога прэзідэнта Аляксандра Вучыча, які змагаўся за пасаду прэм'ера, здабылі 103 мандаты, а сам палітык прызнаў паразу.

Перамога студэнцкага руху ў Сербіі выклікала хвалю віншаванняў ад еўрапейскіх лідараў. Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен адзначыла рэкордную актыўнасць выбаршчыкаў і заявіла: «Сёння грамадзяне Сербіі прыйшлі, каб вызначыць будучыню сваёй краіны». Брусель паабяцаў падтрымку дэмакратычных рэформаў і барацьбы з карупцыяй.

Еўракамісарка па палітыцы пашырэння Марта Кос падкрэсліла, што для Сербіі можа пачацца новы раздзел у адносінах з Еўрасаюзам: «Дзверы ў ЕС адчыненыя».

Прэм'ер Венгрыі Петэр Мадзьяр асабіста патэлефанаваў лідарам студэнцкага руху, каб павіншаваць іх і запэўніць у падтрымцы Будапешта. Кіраўнік урада Чарнагорыі Мілойка Спаіч назваў вынікі галасавання напамінам, што «воля грамадзян — аснова дэмакратычных перамен».

Студэнцкі рух узнік пасля трагедыі ў Нові-Садзе, дзе абрушэнне навеса чыгуначнага вакзала забрала 16 жыццяў. Масавыя пратэсты суправаджаліся абвінавачаннямі ўладаў у карупцыі і сувязях з арганізаванай злачыннасцю.

Аляксандр Вучыч — паплечнік прэхідэнта Югаславіі Слабадана Мілошавіча, падчас праўлення якога адбываліся крывавыя войны на Балканах і якога абвінавачвалі ў ваенных злачынствах, Аляксандр Вучыч займаў пры ім пасаду міністра інфармацыі і ўдзельнічаў у абмежаванні свабоды СМІ. З 2012 года Вучыч кіраваў Сербіяй на розных пасадах, а ў верасні пакінуў прэзідэнцкае крэсла, разлічваючы пасля парламенцкіх выбараў узначаліць урад і захаваць уладу.

pap/эж

 

У Сербіі абіраюць парламент на фоне пратэстаў супраць Вучыча

25.10.2026 13:13
 Пратэстоўцы абвінавачваюць улады ў карупцыі, халатнасці і сувязях з арганізаванай злачыннасцю.