Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларусь стала месцам сустрэчы прадстаўнікоў Украіны і Расіі

30.10.2026 08:45
Беларускія дзяржаўныя СМІ надалі сустрэчы асаблівае значэнне, падкрэсліваючы, што прадстаўнікі Масквы і Кіева паціснулі адзін аднаму рукі і правялі размову.
           .     ,  -    29  2026  -    -  ,       ,
Расійскія войскі адкрываюць доступ да горада Алешкі ў рамках лакальнага спынення агню. На гэтым відэа без даты, апублікаваным прэс-службай Міністэрства абароны Расіі 29 кастрычніка 2026 года - салдат расійскай групы саперна-інжынерных падраздзяленняў «Днепр», якія праводзяць разведку і расчышчаюць пад'язныя дарогі, якія вядуць да кантраляванага РаEPA/ROSYJSKIEGO MINISTERSTWA OBRONY/Dostawca EPA/PAP

Прадстаўнікі Украіны і Расіі сустрэліся ў беларускім Гомелі ў межах гуманітарнай аперацыі, звязанай з эвакуацыяй жыхароў акупаванага расійскімі войскамі горада Алешкі ў Херсонскай вобласці. Пра гэта паведамляе партал Onet.pl са спасылкай на беларускае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА.

Украінскую дэлегацыю ўзначаліў упаўнаважаны Вярхоўнай Рады па правах чалавека Дзмітро Лубінец. Прадстаўнікі Кіева прыбылі ў Беларусь наземным шляхам праз памежны пераход Новая Гута, а расійская дэлегацыя прыляцела самалётам.

Беларускія дзяржаўныя СМІ надалі сустрэчы асаблівае значэнне, падкрэсліваючы, што прадстаўнікі Масквы і Кіева паціснулі адзін аднаму рукі і правялі размову.

БелТА сцвярджае, што Беларусь актыўна ўдзельнічае ў міжнароднай гуманітарнай аперацыі, а Мінск аказвае неабходную падтрымку абодвум бакам і выступае гарантам дасягнутых дамоўленасцяў. Такім чынам, дзяржаўная прапаганда імкнецца прадставіць Беларусь у ролі важнага пасярэдніка паміж Украінай і Расіяй.

Пры гэтым варта нагадаць, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі з самага пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну прадаставіў беларускую тэрыторыю для дзеянняў расійскай арміі.

Як раней паведамляў амерыканскі тэлеканал Fox News, жыхароў акупаваных Алешак, якія хочуць трапіць на падкантрольную Украіне тэрыторыю, плануецца спачатку вывезці ў расійскую Анапу, а затым 31 кастрычніка даставіць вайсковымі самалётамі ў Беларусь. Наступным этапам стане іх вяртанне ва Украіну.

У Алешках з панядзелка дзейнічае рэжым спынення агню, узгоднены пры ўдзеле першай лэдзі Злучаных Штатаў Меланіі Трамп. У выніку баявых дзеянняў горад апынуўся адрэзаным ад паставак, а больш за дзве тысячы яго жыхароў засталіся без прадуктаў харчавання, вады і электрычнасці.

Як адзначае Onet, гэта першая гуманітарная аперацыя такога маштабу, узгодненая абодвума бакамі вайны.

яс