Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Азербайджане пачалася палітычная чыстка

09.11.2026 15:19
Прэзідэнт Ільхам Аліеў арыштаваў шэраг колішніх паплечнікаў. Эксперты зазначаюць іх повязі з Масквой. Магчыма гэта падрыхтоўка да перадачы ўладу сыну.
Аўдыё
  • Палітычная чыстка ў Азербайджане
.
Баку. Ілюстрацыйнае фотаALI HAIDER/PAP/EPA

У Баку сенсацыя. 14 гадоў умоўна атрымаў былы кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Раміз Мяхціеў, які на працягу 25 гадоў быў, можна сказаць, нумарам два ва ўладзе ў Азербайджане. На думку палітолага Паўла Усава, гэта палітычная чыстка, накіраваная супраць старых кадраў звязаных з Расіяй.

— Расія ўвесь час намагалася ўплываць на падзеі ў Азербайджане, таксама з 2010-ых гг спрабавала стварыць апазіцыю. Гэта рабілася праз дыяспару і азербайджанскіх бізнесоўцаў у Расіі. Яна стварылі закрытае кола для аб’яднання дыяспары. Гэта было зроблена, каб аказваць ціск на Баку. Цяпер працягваюцца спробы паралізаваць магчымасці Азербайджану выйсці са сферы ўплываў Расіі. Крэмль паспрабаваў актывізаваць старыя кадры і сувязі асабліва з часоў Алева. Гэта і сталася прычынай чыстак.

Палітолаг ад'юнкт у Інстытуце палітычных даследаванняў Польскай акадэміі навук і старэйшы аналітык у Інстытуце цэнтральнай Еўропы ў Любліне Барталамей Кшыштан дадае, што гэта працэс змены пакаленняў ва ўладзе ва Азербайджане.

— Я думаю, што суд над Мяхціевым – гэта яшчэ адзін элемент больш маштабнага працэсу з боку Ільхама Аліева па адхіленні ад грамадскага жыцця палітыкаў, звязаных з адміністрацыяй яго бацькі Гейдара. З аднаго боку, ідзецца пра тое, каб наглядна паказаць грамадскасці, што палітыкі, усё яшчэ звязаныя з адміністрацыяй Гейдара Аліева, адзін за адным будуць адсоўвацца з важных пасад, а цэнтральны ўрад умацоўвацца. У 2022-ім годзе так быў адхілены ад улады Васіф Талібаў, які кіраваў Нахічэванскай аўтаномнай рэспублікай нібы ўласным княствам. З іншага боку, гэта дэманстрацыя таго, як азербайджанская дзяржава будзе функцыянаваць у міжнародных адносінах. Палітыкі, якія былі звязаныя з Гейдарам Аліевым, мелі зусім іншае ўяўленне аб адносінах з Расійскай Федэрацыяй, чым Ільхам Аліеў. Трэці момант звязаны з карупцыяй. Справа Мяхціева не адзінкавы выпадак. За яго арыштам рушылі ўслед арышты і іншых, важных палітыкаў. Гэта дэманстрацыя таго, што больш няма патурання карупцыі, якая становіцца ўсё больш сурʼёзнай праблемай для азербайджанскага грамадства.

Выдаленне старых кадраў – гэта сведчанне якога курса, якім будзе далей ісці Азербайджан?

— Тут неабходна зрабіць невялікую гістарычную рэмарку, паколькі яна мае вырашальнае значэнне для разумення Азербайджану. На першым этапе незалежнага Азербайджану дамінаваў пратурэцкі курс, звязаны з першым прэзідэнтам Эльчыбеем. Прыход да ўлады Аліева азначаў пачатак балансавання паміж пратурэцкімі і прарасейскімі поглядамі, а таксама спроба выбудаваць адносіны з гэтымі двума дзяржавамі, але з-за карʼеры Аліева ў савецкіх вярхах Расія была яму ідэалагічна бліжэй, чым Турцыя. Дзякуючы перамозе ў Другой Карабахскай вайне, дзякуючы надзвычай цесным сувязям, якія Азербайджан падтрымлівае з Ізраілем у галіне бяспекі і ўзбраенняў, дзякуючы прыродным рэсурсам і новым пагадненням, заключаным з краінамі Цэнтральнай Азіяй (Казахстанам і Узбекістанам), Ільхам Аліеву ўдалося пабудаваць дзяржаву, якая можа быць незалежнай ад любых уплываў. Больш за тое, Ільхам Аліеў ужо не малады палітык, і ён, безумоўна, рыхтуе да перадачы ўлады. Паколькі палітычная сістэма ў Азербайджане можа быць названая спадчыннай манархіяй, найбольш верагодным кандыдатам на пасаду пераемніка прэзідэнта Ільхама зʼяўляецца яго сын Гейдар Аліеў-малодшы. У дадзены момант Ільхам-бацька рыхтуе падваліны для пераемніка, з аднаго боку, праз чысткі ўнутры краіны, а з другога, спрабуе зрабіць Азербайджан максімальна незалежным ад знешняга расійскага і турэцкага ўплываў.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Больш на гэтую тэму: На руінах імперыі