Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Шведскі эксперт прагназуе дату заканчэння вайны ва Украіне

13.11.2026 11:02
Будзе замарожаны фронт і новая карта Еўропы, піша штодзёнка «Rzeczpospolita».
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сустракаецца ў Маскве са спецыяльнымі прадстаўнікамі ЗША Стывам Уіткафам і Джарэдам КушнерамREUTERS

Вайна ва Украіне можа скончыцца ўжо вясной 2027 года, але гэта будзе не класічная мірная дамова, а хутчэй замарожванне канфлікту па ўзоры Карэі ці Кіпра, прагназуе падпалкоўнік Шведскай акадэміі абароны Ёхан Хуавінен.

Шведскі вайсковец адрэагаваў на словы Аляксандра Лукашэнкі, які на пачатку лістапада заявіў, што вайна ва Украіне скончыцца «праз некалькі месяцаў». Паводле эксперта, «некалькі месяцаў» азначае другі квартал 2027 года. Тады Расія, ЗША і Еўропа пачнуць пераглядаць парадак, устаноўлены ў Хельсінкскім заключным акце 1975 года, перакананы шведскі вайсковец.

Хуавінен адзначае, што адбудзецца змена напрамку дыскусіі з самога спынення агню на пасляваенны парадак у Еўропе.

Іншы шведскі аналітык, падпалкоўнік Ёакім Паасіківі, не згодны з прагнозам хуткага заканчэння канфлікту, піша выданне. Выданне цытуе яго словы, што «Лукашэнка — гэта спрытны палітычны акрабат у Еўропе, але не прадказальнік».

юл