Кіраўнік польскай дыпламатыя Яцэк Чапутовіч вядзе зацятую барацьбу за вяртанне абломкаў урадавага Ту-154М, якія дагэтуль знаходзяцца ў руках расіян, піша польскі інтэрнэт-партал niezależna.pl.
Нагадаем, у красавіку 2010 года ў лесе пад Смаленскам пацярпеў бедства польскі ўрадавы самалёт Ту-154М. У авіякатастрофе загінулі 96 чалавек, у тым ліку прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі і яго жонка Марыя.
Міністр Яцэк Чапутовіч выказаў новую канцэпцыю вяртанне абломкаў самалёту ў Польшчу. Чапутовіч прапанаваў расійскаму міністру замежных вярнуць абломкі Ту-154 у Польшчу, але пакінуць іх пад спецыяльным наглядам Савету Еўропы. Міністра таксама паабяцаў забяспечыць Расіі свабодны доступ да абломкаў на патрэбы расійскага следства.
Вяртанне абломкаў Ту-154М у Польшчу, гэта не толькі сімвалічнае пытанне. Праз тое, што польскі бок не мае доступу да абломкаў, немагчыма завершыць следства. Польскае следства працягваецца, яму патрэбныя чарговыя пацверджаныя доказы, паведаміў міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч. Пра польскія намаганні вырваць з расійскіх лапаў сваю ўласнасць пісаў інтэрнэт-партал niezależna.pl.
эж