Беларуская Служба

Прэзідэнты Турцыі і Расіі канчаткова зацвердзілі канец курдыйскай аўтаноміі Сірыі

24.10.2019 12:27
Група, якая дапамагла перамагчы ІД, засталася адна.
Таіп Рэджэп Эрдаган і Уладзімір ПуцінPAP/EPA/ALEXEI DRUZHININ / SPUTNIK / KREMLIN POOL

Курды зноў засталіся адны. Прэзідэнты Турцыі і Расіі канчаткова зацвердзілі канец курдыйскай аўтаноміі Сірыі, піша Марта Ужэндоўска ў «Gazeta Wyborcza». Пасля шасці гадзін перамоваў Таіп Рэджэп Эрдаган заявіў:

- Мы дамовіліся, што Турцыя і Расія не дазволяць ніякіх сепаратыстычных амбіцый на тэрыторыі Сірыі.

Прэзідэнты размаўлялі пра сітуацыю ў паўночна-ўсходняй Сірыі. Апошнія два тыдні Турцыя выдзірае ў курдаў іх тэрыторыю, на якой, пасля перамогі над радыкальнай Ісламскай дзяржавай, яны стварылі аўтаномію. Турцыя хоча выцесніць курдыйскія сілы з цэлай прымежнай тэрыторыі, паколькі сама ваюе ў сябе з курдыйскімі партызанамі і не хоча, каб курды кіравалі на мяжы з ёй.

Прыхільна да турэцкага наступлення паставіўся Дональд Трамп, які за некалькі дзён да яго пачатку абʼявіў, што выводзіць амерыканскіх жаўнераў з паўночнай Сірыі, пакідаючы такім чынам групу, якая дапамагла яму перамагчы ІД.

ав