Польшча пакрысе ўваходзіць у новы палітычны цыкл – распачынаецца прэзідэнцкая выбарчая гонка. Шанцам перамогі ў будучых выбарах прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды прысвечана аналітычная нататка, надрукаваная газетай Rzeczpospolita.
У выпадку, калі Анджэй Дуда прайграе будучыя выбары, гэта пакладзе канец усёмагутнай уладзе партыі «Права і справядлівасць». Кіроўная партыя зробіць усё магчымае, каб Дуда будучай вясной не пакінуў Прэзідэнцкі палац.
Пакуль фаварытам прэзідэнцкай гонкі з’яўляецца Анджэй Дуда. Сітуацыя выглядае падобна як і з яго папярэднікам Браніславам Камароўскім, які дарэчы, меў нават вышэйшыя рэйтынгі, чымсьці Дуда зараз. Аднак, у адрозненні ад Дуды, Камароўскі меў пажоўклую выбарчую кампанію, яму не хапала імпэту. Таксама Камароўскі быў абцяжараны сваімі сувязямі з «Грамадзянскай платформай». Малады Анджэй Дуда надзвычай зацята, з жалезнай дысцыплінай выконваў праграму перавыбарнай агітацыі і ён перамог.
Штучка заключаецца ў тым, што тыя акалічнасці, якія ў 2015 годзе дапамаглі «Праву і справядлівасці» перамагчы, у 2020 годзе могуць нашкодзіць гэтай партыі.
Анджэй Дуда ўваходзіць у прэзідэнцкую гонку з вялікай негатыўнай паклажай. Дзеючы прэзідэнт абцяжарыў сябе занадта паслухмянай паставай да кіроўнай партыі. Таксама канкурэнты абступаюць яго з усіх бакоў: з левага напірае «Грамадзянская Кааліцыя», «Саюз левых сілаў», а з правага – нацыяналістычная «Канфедэрацыя».
Як паказвае гісторыя польскіх прэзідэнтаў – у выбарах перамагае кандыдат, які як мага бліжэй падышоў да цэнтру на палітычных каардынатах. Пасля пяці гадоў прэзідэнцтва нават сам Дуда прызнаў, што ён не з’яўляецца прэзідэнтам усіх палякаў. На дадзены момант, да гэта цэнтру максімальна наблізіліся два патэнцыйныя кандыдаты: Малгажата Кідава-Блоньска і Уладзіслаў Касіняк-Камыш. Рэшта – гэта прадстаўнікі радыкальнай або менш радыкальнай, але крайнасці.
Перамога апанента цяперашняга прэзідэнта выгадае абсалютна магчымай. Такі сцэнар стане рэальным пры ўмове прадуманай і паяднаўчай перадвыбарчай кампаніі апазіцыйнага кандыдата. Пра расклад будучых прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы пісала Rzeczpospolita.
эж