Урад ФРГ лічыць, што справа рэпарацый для Польшчы і Грэцыі ўжо канчаткова закрытая. Аднак, некаторыя нямецкія публіцысты перакананыя, што пазіцыя Берліна па гэтым пытанні нічым не абгрунтаваная. Пра нямецкія рэпарацыі для Польшчы і Грэцыі піша польскамоўнае версія сайту Deutsche Welle («Нямецкая хваля»).
Карл Хайнц Рот і Хартмут Рубэр выдалі цэлую кнігу, прысвечаную гэтай праблематыцы. Рот і Рубэр акрэсліваюць пазіцыю нямецкага ўраду, як «праўна неабгрунтаваную» і «безадказную з гісторыка-палітычнага пункту гледжання ». Пасля кансультацый з экспертамі ад міжнароднага права, публіцысты прыходзяць да высновы, што Польшча з пэўнасцю можа дамагацца ад ураду ФРГ ваенных рэпарацый. Пра рэха апошняй вялікай вайны ў польска-нямецкіх стасунках пісала польскамоўнвая версія Deutsche Welle.
эж