Беларуская Служба

Слова «брэксіт» будзе забароненае

21.12.2019 12:56
Аб’яднанае Каралеўства перастане быць чалецкай краінай еўрапейскай супольнасці 31 студзеня 2020 году.
Барыс Джонсан PAP/EPA/UK PARLIAMENTARY RECORDING UNIT / HANDOUT

Слова «брэксіт» будзе забароненае, піша ў Gazeta Wyborcza Станіслаў Скаржынскі. Рашучай большасцю 124 галасоў ніжэйшая палата брытанскага парламенту прыняла ўчора закон, які зацвярджае дамову аб выхадзе Вялікабрытаніі з ЕЗ. Аб’яднанае Каралеўства перастане быць чалецкай краінай еўрапейскай супольнасці 31 студзеня 2020 году.

З закону выкрасленыя некалькі абяцанняў, дзякуючы якім раней Барыс Джонсан пераконваў парламентароў прагаласаваць за дамову. Напрыклад, з закону зніклі ўсе элементы, якія давалі парламенту магчымасць сачыць за ўрадам у працэсе перамоваў і зацвярджаць усе яго ключавыя элементы. Невядома, ці і якім чынам урад памяняў запісы, якія тычыліся еўразвязаўскіх грамадзян, які жывуць у Англіі.

Паводле брытанскага выдання «Huffington Post» Барыс Джонсан рашуча імкнецца да таго, каб дыскусія пра выхад з ЕЗ спынілася, бо пасля 31 студзеня слова «брэксіт» павінна знікнуць з афіцыйнай камунікацыі. У гэты дзень таксама перастане існаваць міністэрства па справах выхаду з ЕЗ.

ав