Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Кіраўнік Генштабу Узброеных сіл загадваў салдатам прымаць прыцягу СССР

22.01.2020 12:57
На днях памянялася кіраўніцтва сілавых структур Беларусі.
Аўдыё
Павал Усаўradyjo.net

- Кіраўніком Генеральнага штабу Узброеных сіл стаў Аляксандр Вальфовіч. Калі прааналізаваць яго «ідэалагічныя» паводзіны, то ён з’яўляецца яскравым прадстаўніком расійскага свету. У 2016 годзе ён, калі быў кіраўніком Паўночна-заходняга камандавання, праводзіў у Барысаве прысягу. Падчас яе 300 чалавек прынялі прысягу Савецкага Саюзу. Ён сказаў, што павінна захоўвацца пераемнасць патрыятызму, які, паводле яго, звязаны з СССР.

- Лукашэнка анансаваў правядзенне Усенароднага беларускага сходу. Ён праводзіцца перад прэзідэнцкімі выбарамі, каб чарговы раз легітымізаваць дзейнасць і палітыку Лукашэнкі.

- У сакавіку плануецца правядзенне Усебеларускага кангрэсу за незалежнасць. Вынікі папярэдняга кангрэсу сведчаць пра тое, што валявых палітычных рашэнняў не было прынята. Беручы пад увагу, што беларуская апазіцыя расколатая, кангрэс будзе мець выключна дэкларатыўны характар. Ва ўмовах інтэграцыйнага ціску, кангрэс мае важны ідэалагічны сэнс. Гэта павінна быць пасланне і да беларускіх, і да расійскіх уладаў пра тое, што беларускае грамадства гатовае змагацца за незалежнасць.

поўны каментар слухайце ў аўдыё

Больш на гэтую тэму: Палітычнае люстэрка