Беларуская Служба

Беларускі кіраўнік гатоў выкарыстаць сілавыя метады, а нават зброю

16.07.2020 10:00
На думку Станіслава Шушкевіча, рэжыму Лукашэнкі сёння нічога не пагражае.
Alaksandr Łukaszenka
Alaksandr ŁukaszenkaShutterstock.com/Siarhei Liudkevich

«Засталіся ўжо толькі рэпрэсіі» – пад такім загалоўкам выданне Rzeczpospolita піша, як Лукашэнка абясшкодзіў сваіх палітычных апанентаў і разагнаў дэманстрацыі пратэсту. Ён рыхтуецца да шостага тэрміну паўнамоцтваў. Беларускі кіраўнік гатоў выкарыстаць сілавыя метады, а нават зброю – мяркуе першы лідар незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.

Па словах Шушкевіча, у Беларусі недэмакратычныя нават тыя законы, якія дазваляюць людзям пратэставаць толькі тады, калі яны атрымаюць на гэта дазвол з боку ўладаў і толькі ў тым месцы, якое яны ўкажуць. Нават кандыдат у прэзідэнты не можа ладзіць сустрэчы з выбарцамі без дазволу ўладаў.

На думку Шушкевіча, рэжыму Лукашэнкі сёння нічога не пагражае. У яго цэлая армія прафесійна падрыхтаваных амапаўцаў, а ў КДБ ёсць аддзел, які займаецца выключна пошукам і нейтралізацыяй людзей, здольных наладзіць пратэсты. Таксама ёсць шмат правакатараў, якіх выкарыстоўваюць, калі гэта неабходна. Цэнтрвыбаркам таксама дзейнічае без збояў па загадзе ўладаў, колькі тыя папросяць, столькі працэнтаў і напішуць Лукашэнку, але калісьці для іх у Мінску будзе Нюрнбергскі працэс.

Меркаваннем суразмоўцы выдання, беларускае грамадства гатовае да пратэстаў і людзі выйдуць на плошчу. Аднак будуць вострыя рэпрэсіі, рэжым не адступіць ні перад чым. Лукашэнка нічога іншага, чым кіраваць дзяржаваю, не ўмее, а яшчэ яму прыйшлося б адказваць перад судом, – адзначае Станіслаў Шушкевіч.

нг