«Галадае ў імя радзімы» – артыкул пад такім загалоўкам публікуе Gazeta Wyborcza. Беларускі хлопец трымае галадоўку каля прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Варшаве. Завуць яго Максім Чарняўскі. «Калі Еўрасаюз не дапаможа, то з Лукашэнкам будзе цяжка выйграць», – сказаў маладзён журналісту газеты.
Максім Чарняўскі пакінуў Беларусь у 2011 годзе. Дакладней кажучы, уцёк з Беларусі, бо ім зацікавілася КДБ, якое пачало шантажаваць хлопца. «Трымалі мяне чатыры гадзіны. Пагражалі, што калі я не пачну іх інфармаваць, то мая маці страціць працу, а брата і сястру адлічаць з ВНУ», – гаворыць Максім. Тады ён дзейнічаў у апазіцыйных структурах.
Журналіст польскай газеты сустрэўся з Чарняўскім пад прадстаўніцтвам Еўракамісіі ў Варшаве, дзе Максім пачаў галадаць у чацвер. Ён расказаў прадстаўніку прэсы пра беларускія гэтак званыя выбары, фальсіфікацыі і дыктатара, які вось ужо 26 гадоў знаходзіцца пры ўладзе. Хлопец спадзяецца, што яго галадоўка каля прадстаўніцтва Еўракамісіі прымусіць Брусель да рашучай і хуткай рэакцыі на тое, што адбываецца ў Беларусі.
«Я лічу, што перш за ўсё Еўрасаюз павінен прызнаць легальным прэзідэнтам Беларусі Святлану Ціханоўскую. Па-другое, павінен увесці санкцыі і замарозіць усе актывы прадстаўнікоў рэжыму», – гаворыць Максім Чарняўскі ў размове з журналістам выдання Gazeta Wyborcza.
вс