Беларуская Служба

Еўрапейскія палітыкі гатовыя стаць пасярэднікамі паміж уладай ды апазіцыяй Беларусі

26.08.2020 14:51
 Аднак цяпер Еўрасаюз аддае перавагу місіі АБСЕ, у склад якой уваходзяць таксама Беларусь ды Расія.
EU
EUpxhere.com - CC0 Domena publiczna

Наша рэвалюцыя ні антырасійская, ні прарасійская – заявіла Святлана Ціханоўская ўчора, выступаючы перад еўрапейскімі дэпутатамі. Яе словы прыводзіць выданне Gazeta Wyborcza. «Мы хочам свабоднай Беларусі. Мы ўжо не апазіцыя, мы – большасць», – казала Ціханоўская, якая праз тэлесувязь спалучылася з Вільні з еўрапарламентам, дзе прайшло надзвычайнае пасяджэнне камісіі замежных спраў.

Генеральны сакратар замежных спраў Еўразвязу Гельга Шмід (Helga Schmid) падкрэслівала, што на дэманстрацыях няма еўрапейскіх сцягаў, неабходна гэта браць пад увагу. Кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазэп Барэль (Josep Borrell) гатовы быў адправіцца ў Беларусь у якасці пасярэдніка на перамовах паміж уладамі ды апазіцыяй, але цяпер Еўрасаюз аддае перавагу місіі АБСЕ, у склад якой уваходзяць таксама Беларусь ды Расія. Неафіцыйна вядома, што Лукашэнка супраць, а Расія ставіцца да ініцыятывы скептычна.

Шмід заявіла, што вельмі хутка закончыцца праца над увядзеннем санкцый супраць адказных за гвалт, рэпрэсіі і за фальсіфікацыю выбараў. Краіны-члены ЕС ужо згадзіліся на ўвядзенне санкцый, але ідзе падрыхтоўка спісу канкрэтных прозвішчаў.

Дэпутат Еўрапарламенту ад польскай кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» Яцэк Сарыюш-Вольскі заявіў, што крокі ЕС былі адэкватныя тыдзень таму, але час перайсці да чарговага этапу, бо ў Беларусі ўжо пачаўся гібрыдны наступ з боку Расіі. Прадстаўнікі Расіі захапляюць беларускія дзяржаўныя структуры, між іншым, тэлебачанне, спецслужбы, актыўна дзейнічаюць расійскія тайныя спецслужбы ды ваенныя дарадчыкі.

нг