Еўразвяз рыхтуе ш адказ санкцыі для беларускіх уладаў, пішуць польскія выданні.
Так штодзёнка «Gazeta Wyborcza» зазначае, што беларусы працягваюць пратэставаць, нягледзячы на высілкі ўладаў, каб суцішыць пратэсты. МУС Беларусі паведаміла, што за апошнія дні затрымана 128 чалавек, сярод іх 30 студэнтаў. Праваабаронцы кажуць, што частку людзей ужо асудзілі ад 5 да 15 сутак.
У арышце застаюцца таксама затрыманыя журналісты шэрагу беларускіх выданняў TUT.by, Белапан і «Камсамольскай праўды». Міліцыя затрымала іх з мэтай праверкі дакументаў, але па сёння іх не выпусцілі, піша выданне. Улады абвінавачваюць іх ва ўдзеле ў нелегальнай масавай акцыі.
Пачаўся ціск на бізнес, улады пачалі затрыманні ды ператрусы ў сядзібах фірмаў з ІТ сектару. Гэта помста бізнесоўцам за падтрымку пратэстаў, піша выданне.
Таксама афіцыйны Мінск не хоча прызнаць прычыны пратэстаў. Улады заяўляюць, што выступленні беларусаў справакаваныя з-за мяжы, а не мной ды гвалтам уладаў, піша выданне.
У сваю чаргу штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna» зазначае, што на Захадзе не відаць ахвотных, каб пакараць Лукашэнку.
У брусельскіх кулуарах рыхтуецца чорны спіс, куды трапяць асобы, адказныя за фальсіфікацыю беларускіх выбараў і пасля выбарчы гвалт у дачыненні да мірных пратэстоўцаў.
У звязку з нежаданнем часткі заходніх краін, у спісе ня будзе Аляксандра Лукашэнкі. Выданне зазначае, што пакуль у спісе 18 чалавек. Лукашэнкі няма, бо ён і так не бывае ў еўрапейскіх сталіцах і забароны ён не адчуе. Пры гэтым, выданне зазначае, што еўрапейскія дыпламаты не выключаюць унясення яго ў будучыні ў гэты спіс.
юл