Беларускі кіраўнік рыхтуецца наведаць Маскву. З гэтай мэтай ён прапагандуе новую версію падзей у Беларусі, што ўсе апошнія тыдні ён насамрэч бароніць не сваю ўладу, а Расію, якая знаходзіцца пад пагрозай. Тэму асвятляе штодзёнка «Gazeta Wyborcza».
Маўляў сёння зрынуць яго ў Беларусі, заўтра разваліцца Расія. Пра гэта заявіў Лукашэнка ў нядаўнім інтэрвʼю буйным расійскім СМІ на чале з тэлебачаннем RT (Russia Today).
Інтэрвʼю адбылося незадоўга да запланаванага візіту Лукашэнкі ў Крэмль на наступным тыдні і ўяўляе сабой дакладнае апісанне яго пазіцыі напярэдадні гэтага візіту, які вельмі важны для яго палітычнай будучыні.
Расія падтрымлівае Лукашэнку з самага пачатку крызісу. Аднак Крэмль ужо некалькі разоў заяўляў, што бачыць праблемы ўнутры Беларусі і што гэтыя праблемы трэба вырашаць, напрыклад, праз канстытуцыйную рэформу.Крэмль чакае, што падчас асабістай сустрэчы з Пуціным будуць дадзеныя адказы на ўсе спрэчныя пытанні ў двухбаковых адносінах, такія як інтэграцыя, цэны на энерганосьбіты і пытанне паставак нафты. Таксама будзе абмяркоўвацца цана, якую Лукашэнка павінен будзе заплаціць за расейскую падтрымку, якую яму аказалі падчас палітычнага крызісу.
Газета разважае: ці гэта будзе поўная інтэграцыя з Расіяй, ці продаж расійскаму бізнесу беларускіх заводаў? Магчыма будуць новыя расійскія ваенныя базы? Лукашэнка разумее, што размова з Пуціным не будзе ні лёгкай, ні прыемнай. І ён ужо да гэтага рыхтуецца.
Пры гэтым яго версія падзей ужо выклікала негатыўную рэакцыю Крамля. Там заявілі, што не згодныя з некаторымі параўнаннямі. Хоць ёсць саюзная дзяржава, і саюзныя адносіны, але гэта дзве розныя краіны. У нас іншая палітычная культура і тэндэнцыі, заявіў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў. Ён прапанаваў не пераносіць тое, што адбылося ў Беларусі, на Расію.
Аднак Лукашэнка ўпарта расказвае пра свой гераізм у ходзе меркаванай абароны Расіі. Ён чакае ўдзячнасці. Гэта яго далейшае кіраванне. Чым менш людзей будуць удзельнічаць у акцыях пратэсту, тым больш упэўненым будзе станавіцца Лукашэнка.
юл