Беларуская Служба

Канстытуцыйная рэформа, якую прасоўваюць улады, гэта небяспечная пастка

16.09.2020 16:02
Пуцін у гэтай сітуацыі – адзіны, хто выйграе, таму што рукамі Лукашэнкі зроблена тое, што Расія войскамі рабіла на Данбасе.
Аўдыё
  • Канстытуцыйныя змены - небяспечная пастка
Канстытуцыя Беларусіфота: novychas.by

Улады Беларусі прасоўваюць ідэю канстытуцыйнай рэформы ў краіне. Лукашэнка абяцае, што ўслед за рэформай асноўнага закону ён правядзе свабодныя выбары прэзідэнта і парламента. План падаецца як «план лібералізацыі», аднак беларускае грамадства жадае сапраўднай лібералізацыі, пераходу да парламенцкай дэмакратыі. А план Лукашэнкі, хаця на першы погляд з Захаду можа здавацца «лібералізацыяй», на самой справе прыводзіць беларускую палітычную сістэму да расійскай мадэлі.

Такім чынам Лукашэнка можа «здаць» беларускую незалежнасць, хаця ён шмат гадоў стараўся выдаць сябе за яе гаранта, – адзначае беларускі палітычны дзеяч Уладзімір Кобец, былы кіраўнік выбарчага штабу Андрэя Саннікава, якому пасля выбараў 2010 году прыйшлося пакінуць Беларусь.

- Лукашэнка шмат гадоў выдаваў сябе за адзінага гаранта незалежнасці. А раптам мы бачым расійскіх спецыялістаў, якія прыляцелі на самалётах ФСБ, расійскіх штрэйкбрэхераў, каб працаваць на месцы беларускіх журналістаў, што адмовіліся ад працы ў варунках, калі карнікі Лукашэнкі ваююць з уласным народам. Лукашэнка паехаў да Пуціна, а Пуцін у гэтай сітуацыі – адзіны, хто выйграе, таму што рукамі Лукашэнкі зроблена тое, што Расія войскамі рабіла на Данбасе.

Поўную размову слухайце ў далучаным гукавым файле

нг